Карысная сустрэча

06.03.2023
6 сакавіка Пятрэвіцкую сярэднюю школу наведаў старэйшы аперупаўнаважаны групы па наркакантролю і процідзеянню таргоўлі людзьмі Навагрудскага РАУС Цераховіч А.М.

Вучні 9-11 класаў былі азнаёмлены з наркасітуацыяй ў краіне, Навагрудскім раёне. Да вучняў былі даведзены праблемныя пытанні, звязаныя з рэкламай наркамагазінаў у грамадскіх месцах, адказнасці за ўжыванне і распаўсюджанне, збыт наркотыкаў і іх аналагаў.
Вучні былі папярэджаны аб неабходнасці інфармавання тэрытарыяльных оргагаў унутраных спраў аб выяўленні адпаведных надпісаў у грамадскіх месцах, паступлення прапаноў аб лёгкіх заработках пры збыце наркотыкаў.
Вучні 7-11 класаў былі папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у стыхійна-арганізаваных несанкцыяніраваных мерапрыемствах, азнаёмлены з негатыўнымі праявамі суполкаў маладзёжных субкультур дэструктыўнай накіраванасці, у тым ліку ЧВК "Рёдан".