Святочны канцэрт!!!

07.03.2023
Са святам светлым, са святам ясным, са святам пяшчотным, цудоўным, чароўным, са святам ласкі, любові і ўвагі, жаночай прыгажосці віншавалі вучні Пярэвіцкай школы сваіх матуль, бабуль, аднакласніц, настаўніц.

Усім прадстаўніцам жаночага полу дарыліся кветкі, віншавальныя паштоўкі, музычныя прывітанні. Не абышлося і без гумару, бо вучні 5,8,11 класаў падрыхтавалі святочныя мініяцюры.
Матулі ўдзельнічалі ў конкурсах 'Святочны падарунак", "Аўталедзі". Хлопчыкі паказвалі сваю моц у конкурсе "Асілак", "Сардэчка".
Сапраўдным фурорам стала выступленне вучаніцы 7 класа Гірыновіч Лізаветы, якая на цымбалах выканала твор "Раёны,кварталы".
Адным словам, свята прайшло на "ура".
Са святам, дарагія жанчыны!