Што адбываецца цяпер паміж падлеткамі?

14.03.2023
Менавіта на гэтую тэму размаўлялі вучні Пятрэвіцкай школы і начальнік ІСН Навагрудскага РАУС Багданенка А.В.

Што адбываецца цяпер паміж падлеткамі? Што за канфлікты? Чаму з’явіліся аддзельныя групы, якія называюць сябе "рэданамі"? Менавіта на гэтую тэму размаўлялі вучні Пятрэвіцкай школы і начальнік ІСН Навагрудскага РАУС Багданенка А.В.
"Нефармальная маладзёжная групоўка стала вядома пасля публікацый у Тэлеграм-канале і сацыяльных сетках відэаролікаў з дэманстрацыяй сутычак удзельнікаў гэтага аб’яднання з іншымі маладзёжнымі фарміраваннямі. Як правіла, сутычкі адбываюцца ў грамадскіх месцах", - адначыў начальнік ІСН.
Далей удзельнікі сустрэчы вызначылі, што ЧВК "Рёдан" - гэта маладзёжная плынь, якая з’явілася ў жніўні-верасні 2022 года. За аснову руху ўзятая банда "Рёдан"з анімэ "Hunter x Hunter". Падлеткі -"рэданаўцы" носяць чорнае адзенне з выразай белага павука з лічбай 4.
Начальнікам ІСН было адзначана, што беларуская міліцыя працуе на прафілактыку і папярэджанне распаўсюджання руху "Рёдан". Былі прыведзены прыклады аб затрыманні маладых людзей у Гомелі, Віцебску, Мінску, нават Навагрудку.
Вучні былі папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, бо збор непаўналетніх, якія налічваюць больш некалькі соцен падлеткаў, і ёсць несанкцыянаваныя акцыі. Вучні былі папярэджаны і аб адказнасці за распаўсюджванне інфармацыі па закліку да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Аляксанд Васільевіч раіў не знаходзіцца і побач з удзельнікамі сутычак, у якасці гледачоў у тым ліку.