Карэліцкім цэнтрам рамёстваў

14.03.2023
Пятрэвіцкая сярэдняя школа даўно супрацоўнічае з Карэліцкім цэнтрам рамёстваў.

 Звычайна сустрэчы адбываюцца на базе ўстановы адукацыі. Такая сустрэча адбылася і сёння. Вучні атрымалі майстар-клас па аквагрыму, даведаліся аб тым, як нялёгкага зрабіць выраб з гліны. А яшчэ адбылося падарожжа ў краіну дзівосных вырабаў з войлаку, драўніны, тканіны.
Задаволенымі засталіся ўсе - і вучні, і майстры.