Грамадзянін Рэспублікі Беларусь

15.03.2023
15 сакавіка ў Пятрэвіцкай СШ традыцыйна прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канструкцыі Рэспублікі Беларусь.

На ёй былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і кніга -падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка інспектарам Пятрэвіцкага Сельсавета Калеснік Т.А. і дырэктарам школы Шастак Л.У.Юныя грамадзяне адказалі на пытанні віктарыны і прынялі клятву на вернасць Радзіме, а таксама ад сваіх сяброў атрымалі напамінанне аб правах і абавязках.Затым было традыцыйнае фота ў музеі.
Я родным краем ганаруся
І ведаю - Я не адзін.
Я Грамадзянін Беларусі,
Зямлі сваёй адданы сын.