Інтэрактыўны дыялог "Праваслаўная кніга - компас душы"

16.03.2023
16 сакавіка ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшоў інтэрактыўны дыялог "Праваслаўная кніга - компас душы".

 Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пра першадрукароў Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, пра Францыска Скарыну, пра першую друкаваную кнігу «Апостал», пра яе ўнікальныя добрыя якасці. Пазнаёміліся з асветнікамі Беларусі. Была арганізавана выстава праваслаўных кніг, часопісаў, якія зацікавілі дзяцей. Самыя галоўныя кнігі: Біблія, Евангелле, Псалтыр, Малітваслоў з'явіліся на мерапрыемства ў якасці гасцей і вялі з прысутнымі віртуальную размову. Дзеці даведаліся пра жыццё, складаныя ўмовы працы рускага першадрукара Івана Фёдарава, пра першы друкарскі станок. Яны з цікавасцю разгледзелі сучаснае маляўнічае афармленне "Апостала", "Евангелля", а таксама была магчымасць пагартаць старадаўнюю Псалтыр са старонкамі стараславянскага тэксту. На мерапрыемстве прысутнічаў айцец Ілья Герасімук, настаяцель будучага храма ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Ён расказаў дзецям пра ролю праваслаўнай кнігі, пра тое, як трэба звяртацца з кнігай, асабліва з праваслаўнай, пра значэнне духоўнай літаратуры ў жыцці праваслаўнага чалавека і яго духоўнае ўзрастанне. Айцец Ілья адзначыў, што невыпадкова Дзень праваслаўнай кнігі і Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь побач. Запаветы Бібліі супадаюць з законамі Канстытуцыі. Вучні слухалі з захапленнем, іх перапаўнялі станоўчыя эмоцыі. Мерапрыемства было добрым і несла дабрыню.