Знаёмства з прафесіямі працягваецца!

18.03.2023
18 сакавіка расчыніў свае дзверы для навучэнцаў 9 класа Навагрудскі дзяржаўны каледж тэхналогій і бяспекі.

Навучэнцы азнаёміліся са спецыяльнасцямі, якія прапануе каледж. Дзеці ўбачылі і лабараторыі, і кабінеты каледжа, і нават пабывалі ў пакоі, дзе мноства сабрана траў і раслін. Такім чынам было прадстаўлена наколькі цікавымі могуць быць прафесіі, і як важна выбраць прафесію па душы.