Акцыя "Дзіця - галоўны пасажыр"

22.03.2023
У рамках акцыі "Дзіця - галоўны пасажыр" перад вучнямі Пятрэвіцкай сярэдняй школы выступіў інспектар ДПС ДАІ Навагрудскага РАУС.

Выступленне было накiравана на прафiлактыку дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама прапаганду выкарыстання дзiцячых утрымлiваючых прыстасаванняў.