"Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага"

23.03.2023
23 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшла дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму " Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага"

 " Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага" (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплекса, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы). Падчас пляцоўкі навучэнцы даведаліся, што будаўніча-прамысловы комплекс - гэта драйвер эканамічнага росту нашай краіны, аб развіцці жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі, сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Таксама навучэнцы паразважалі над тым, чым мы можам ганарыцца у дарожным будаўніцтве, чаму вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю раённых цэнтраў, чаму неабходна выкарыстоўваць унутраныя рэсурсы і адходы і інш. У якасці запрошанага госця на дыялогавай пляцоўцы прысутнічаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі філіяла "АграНеман" ААТ "Лідахлебапрадукт" Меленцьеў Анатоль Васільевіч.