Экскурсія на шклозавод "Нёман"

23.03.2023
23 сакавіка вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы здзейснілі экскурсію ў г. Бярозаўка, дзе наведалі шклозавод "Нёман'.

Экскурсія была пазнавальная і захапляльная. Вучні даведаліся пра тэхналогію вытворчасці шкляных вырабаў, сваімі вачамі ўбачылі, як ў маленькіх кавалачкаў разагрэтата да бяла шкла выдуваюць цудоўныя рэчы, назіралі ўсе этапы апрацоўкі шкляных вырабаў. Цікава было назіраць за тым, як робяць нарэзку ўзораў на хрустальных бакалах і залатую акаймоўку на фужэрах. Кожны вучань атрымаў на памяць сувенір. Далей дзеці наведалі музей, дзе пазнаёміліся з гісторыяй шклозавада і ўбачылі ўнікальныя вырабы са шкла, зробленыя таленавітымі мастакамі і майстрамі сваёй працы шклозавада "Неман". Там былі цудоўныя вазы, посуд, фігуркі жывел з рознакаляровага і белага шкла, з хрусталя. Кожны экспанат мае сваю цікавую гісторыю. Вучням расказалі, як і чым фарбуюць шкло ў розныя колеры, раскрылі сакрэты шкловытворчасці. Асабліва ўразілі дзяцей вітражы, якія адлюстроўваюць працу шклодуваў і рэзчыкаў па шклу і сваім святлом напаўняюць увесь пакой. Экскурсія дзецям вельмі спадабалася.