"Дарогамі памяці"
16.09.2024"Дарогамі памяці"! Пад такім дэвізам у Навагрудку быў арганізаваны велапрабег, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Арганізатарам велапрабегу стала Навагрудская раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Прадстаўнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Пятрэвіцкай сярэдняй школы, Духоўніка Ірына Яўгеньеўна і Соц Іна Мікалаеўна, сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі. Акцыя сабрала больш за 60 чалавек. Удзельнікамі велапрабегу былі наведаны месцы пахаванняў загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, ускладзены кветкі.