"Годнасць чалавека"
22.11.2024У рамках рэалізацыі праграмы " Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" у 2 класе прайшла класная гадзіна " Годнасць чалавека", на якой раскрылі сутнасць паняццяў “гонар”, “годнасць” і “сумленне”.
Такія звыклыя і знаёмыя словы, яны гучаць з экранаў тэлевізараў, сустракаюцца на старонках кніг і газет, з'яўляюцца асновай чалавечай маралі. Як вядома, усе людзі на планеце Зямля валодаюць выключнай каштоўнасцю, а менавіта - чалавечнасцю. Чалавек павінен валодаць пачуццём уласнай годнасці і паважаць іншых. На мерапрыемстве вучні прачыталі і абмеркавалі апавяданне "Асколкі дабрыні" і прыйшлі да высновы, што неабходна берагчы гонар з моладу, а дабрыню і добрае стаўленне да навакольных праносіць праз усё жыццё. Дзяўчынкі і хлопчыкі прыводзілі свае жыццёвыя прыклады і папоўнілі слоўнікавы запас, падбіраючы словы, якія характарызуюць людзей, здольных зрабіць нешта добрае іншым.