"Ведай сваё імя, ведай род свой"

23.11.2024
23 лістапада ў нашай школе прайшоў суботні дзень у форме калектыўнай творчай справы на тэму " Ведай сваё імя, ведай род свой".

 Вучні напярэдадні павінны былі распытаць дома ў бацькоў пра гісторыю іх імя і прозвішча, а таксама скласці радавод сваёй сям’і. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся гісторыю надання імя дзецям у Рымскай імперыі, а таксама ў старажытных славян. Паспрабавалі знайсці адказ, адкуль пайшло іх прозвішча. Вельмі цікава было разглядаць радавод і слухаць пра гісторыі сямей: Гірыновіча Сцяпана і Лізаветы, Скоблі Канстанціна, Рыжковай Маргарыты. Завяршылася мерапрыемства майстар -класам Беразоўскай Наталлі Аляксандраўны, якая расказала дзецям, як збірала і складала радавод сваёй сям’і, падзялілася інфармацыяй, дзе можна знайсці звесткі пра прадзедаў, якія ўдзельнічалі ў ВАв, а таксама паказала ўзнагароды, старыя фотаздымкі сваіх продкаў, якія пільна захоўваюцца ў іх сям’і. Вучням было вельмі цікава слухаць, а некаторыя нават "загарэліся" жаданнем працягнуць даследчую працу і скласці больш пашыраны радавод.