У школьнай бібліятэцы прайшла слайд-гутарка "Вада і лёд утойваюць небяспеку". Бібліятэкар расказала першакласнікам аб правілах паводзін на вадаёмах, у галалёд. Разглядаючы плакаты ўспомнілі, як паводзіць сябе, калі праваліліся пад лёд, як дапамагчы чалавеку, калі ён апынуўся ў вадзе.

25.11.2024
Бібліятэкар расказала пра кнігі і часопісы, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі вучаць правільным паводзінам. З кнігі Алы Шарко "Гномік Спасайка і яго сябры" прачытала ўрывак, які тычыцца правілаў паводзінаў на лёдзе. Замацаваць веды дапамаглі віктарыны і гульні. У заключэнне - мультфільмы серыі "Азбука бяспекі": "На тонкім лёдзе" і "Лёд". Юныя ўдзельнікі пагадзіліся, што калі выконваць усе гэтыя няхітрыя і відавочныя правілы паводзін узімку, то можна пазбегнуць шматлікіх непрыемнасцяў. Мы пажадалі адзін аднаму запамінальнай, а галоўнае - бяспечнай зімы!