Дапаможам Снегавіку

23.12.2022
Традыцыйна ў снежні ў нашым дзіцячым садзе адбываецца навагодні цуд.

Так было і ў гэтым годзе на навагоднім ранішніку. Дзеці апынуліся ў самай сапраўднай казцы, дзе дапамагалі Снегавіку не растаяць. Дружна вадзілі карагоды ля пышнай і цудоўнай ёлкі. Нашы дзеці былі самымі прыгожымі героямі гэтага свята, весела яны зазывалі Дзядулю Мароза і Снягурку, яны вельмі дружныя і нават пакінулі Бабу Ягу на свяце. У канцы іх чакалі Навагоднія падарункі і, вядома ж, дыскатэка ✨🎄