"Стань прыродзе сябрам!"

22.03.2023
На гэтым тыдні ў рознаўзроставай групе "Вясёлка" праходзіць тэматычны тыдзень на тэму "Паводзіны чалавека ў прыродзе. Ахова прыроды"

Ужо ў дашкольным узросце дзеці зацікаўлены акружаючым светам, і задача дарослых - падтрымліваць у дзяцей гэты інтарэс да прыроды роднага краю і выхоўваць экалагічную культуру.
Таму у нашым дзіцячым садзе прайшла незвычайная прагулка пад назвай "Стань прыродзе сябрам!" Дарослыя разам з дзецьмі прайшліся па парку, бліжэйшай тэрыторыі і сабралі мусар. Такім чынам дзеці атрымалі зарад энэргіі ад вясеннега сонейка і зрабілі карысную справу.