Дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

04.01.2023
У перыяд з 3 па 15 студзеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».

Акцыя  накіравана на паважлівае стаўленне да пажылых людзей у перыяд Калядных святаў. Навучэнцы Пятрэвіцкай школы не засталіся ўбаку-ужо 4 студзеня піянеры правялі дзень віншаванняў З Калядамі, у рамксх якіх было наведана больш за 20 домаўладанняў, дзе пражываюць пажылыя грамадзяне.