КАНІКУЛЫ ў бібліятэцы

Для бібліятэк канікулы – гэта ўнікальная магчымасць стварэння для дзяцей, адрозных ад школьнай, прасторы творчасці і зносін на аснове кнігі. Гэта магчымасць прыцягнення дзяцей да чытання, прыцягнення новых чытачоў у бібліятэкі. Сучасная бібліятэка павінна стаць месцам, дзе дзеці і падлеткі могуць з карысцю правесці вольны час, якога асаблівага шмат у час канікулаў.

Асноўнымі задачамі з'яўляюцца:

  • cтварэнне і паляпшэнне ўмоў для арганізацыі вольнага часу дзяцей у бібліятэцы;
  • прадастаўленне чытачам шырокага выбару літаратуры для чытання,
  • стымуляванне чытацкай дзейнасці, актывізацыя новых груп чытачоў;
  • стварэнне ўмоў чытачу-школьніку ў замацаванні і працягу адукацыі і самаадукацыі ў перыяд школьных канікулаў;
  • арганізацыя чытання дзяцей праз творчасць, гульню;
  • стымуляванне чытання дзяцей у канікулярны час;
  • дапамога дзецям правільна выкарыстоўваць вольны час;
  • прадастаўленне дзецям магчымасці праводзіць свой вольны час цікава, пазнавальна, з улікам іх патрэб і на сучасным узроўні

Адпачывай, але чытаць не забывай!

Чытанне кніг станоўча ўплывае на развіццё дзяцей. Павялічваецца іх слоўнікавы запас, павышаецца граматнасць, а ў выніку - паспяховасць. Развіваюцца мысленне і маўленне, паляпшаюцца памяць і ўвага. Чытайце разам!
развернуть

У нашай вясновай бібліяпраграме вас чакае

чэмпіянат па чытанні ўслых; мультыфрэш - самыя займальныя мультфільмы! гульнятэка - для аматараў пазнавальных і забаўляльных, настольных гульняў; фотаконкурс «Сэлф з кнігай» у бібліятэцы! *самыя захапляльныя інтэрактыўныя літаратурныя падарожжы на любы густ! Свежая прэса для чытачоў!
развернуть

План мерапрыемстваў «Вясновыя вакацыі ў школьнай бібліятэцы»

Не ўсе ведаюць, што ў наш час бібліятэка - гэта ўжо не самае ціхае месца ў школе. Давайце разам раскажам тым, хто яшчэ не ведае, што хадзіць у бібліятэку не толькі карысна, але і модна!

Запрашаем усіх прыняць удзел у конкурсе “Сэлфі ў бібліятэцы”. Дарэчы, сэлфі - разнавіднасць аўтапартрэта, якая заключаецца ў захаванні самога сябе на фотакамеру. Паколькі сэлф часцей за ўсё выконваецца з адлегласці выцягнутай рукі, якая трымае апарат, малюнак на фота мае ракурс і кампазіцыю – пад вуглом, крыху вышэй ці ніжэй галавы. Мэта фотаконкурсу - прыцягненне ўвагі грамадскасці да чытання, кнігі і бібліятэцы. Задачы фотаконкурсу –прыцягненне чытачоў , папулярызацыя дзейнасці і паслуг бібліятэкі ТЭМЫ: «З кнігай у аб'ектыве» – фатаграфія аўтара ці групы людзей з кнігай/кнігамі. «Сэлф з бібліятэкарам» – фатаграфія аўтара з бібліятэкарам на фоне бібліятэчнага інтэр'ера. “Бібліятэка ў кадры” – арыгінальнае фота ўдзельніка ў сценах бібліятэкі
развернуть

Интерактивный "мультифреш"- обзор мультфильмов "Эдуард Успенский и все, все, все"

План мерапрыемстваў «Зімовыя вакацыі ў школьнай бібліятэцы»

QR-паліца "Аўдыёказкі пра Новы год і Р."

07.01.2023
Аўдыёказкі пра Новы год, Каляды і зіму. Падборка навагодніх аўдыяказак для дзяцей усіх узростаў. Тут вас чакае зімовы настрой з лепшымі аўдыяказкамі пра Новы год і Каляды. Слухайце з задавальненнем!
развернуть

Зімовыя вакацыі з бібліятэкай - гэта весела, пазнавальна і незвычайна. Віктарыны, новыя веды, знаёмства з новымі кнігамі, святы!

У рамках акцыі “Цуды на Каляды”, чытачы школьнай бібліятэкі збіраюць падарункі да Новага года, каб парадаваць рабят, якія маюць у гэтым патрэбу.
развернуть

Шастак Даша распрацавала і зрабіла кніжку-малышку з каляровымі старонкамі, яркімі ілюстрацыямі, цікавымі заданнямі для самых маленькіх.

План мерапрыемстваў «Восеньскія вакацыі ў школьнай бібліятэцы»

QR - гэта скарачэнне ад Quick Response, што азначае хуткі водгук. Нягледзячы на ​​свой памер QR-код здольны змясціць вялікую колькасць дадзеных. Але ня гэта галоўнае. Скануючы QR-код, вы атрымліваеце доступ да гэтых дадзеных імгненна - адсюль і назва.

Адкрыйце на сваёй прыладзе сканер QR-кодаў або проста уключыце камеру (калі яна падтрымлівае чытанне такіх кодаў). Навядзіце камеру на QR-код - ён павінен распазнавацца пад любым кутом. Расшыфраваная інфармацыя (напрыклад, кантактныя дадзеныя) імгненна з'явіцца на экране.
развернуть

Выстава "Вакацыі з кнігай"

Выкарыстоўваліся QR-коды на вокладках кніг, каб забяспечыць доступ да даведачных матэрыялаў аб аўтару, віртуальнай выставе або дадатковай інфармацыі аб кнізе.
развернуть

Інфармацыйная гадзіна «Дзіцячая прэса на ўсе інтарэсы»

Бібліятэкар прадставіла дзіцячыя перыядычныя выданні, якія ёсць у бібліятэцы і іх тэматычную накіраванасць. Удзельнікі падбіралі словы-асацыяцыі да слова часопіс, удзельнічалі ў аўкцыёне адказаў "Якім можа быць часопіс". Акрамя пазнавальнага матэрыялу ў дзіцячых часопісах юныя чытачы змаглі знайсці размалёўкі, гульні, коміксы, рэбусы, крыжаванкі, настольныя гульні. З чытачамі праведзена віктарына "Адгадай часопіс па малюнку", а таксама была разгадана крыжаванка "Казачныя героі"
развернуть

Крыжаванка «Казачныя героі»

Генератар крыжаванак ONLINE
развернуть
28 декабря, среда

Шастак Дар'я прыняла ўдзел у конкурсе «Кніжка – малая сваімі рукамі»

подробнее...
26 декабря, понедельник

Зімовыя канікулы ў школьнай бібліятэцы «Серпантын навагодніх задум»

подробнее...