"Дом без гвалту"

17.04.2024
17 красавіка ў рамках тыдня "Дом без гвалту" у 5 класе прайшло мерапрыемства "Мы супраць гвалту"

17 красавіка ў рамках тыдня "Дом без гвалту" у 5 класе прайшло мерапрыемства "Мы супраць гвалту", на якім вучні даведаліся пра віды гвалту, яго прычыны і наступствы, прааналізавалі розныя сітуацыі і прытчы пра жорсткасць, навучыліся вызначаць агрэсара і ахвяру, і пазбягаць падобных сітуацый. Вучні ўспомнілі Канвенцыю аб правах дзіцяці і тэлефон службы даверу, сумесна распрацавалі правілы, як папярэдзіць гвалт. У выніку занятка дзеці зрабілі вывад аб тым, што ў сям’і, у якой жыве любоў і давер няма месца жорсткасці і гвалту.