"Агонь памылак не даруе"

18.04.2024

У 10 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна на тэму "Агонь памылак не даруе".
Штогод на тэрыторыі Беларусі фіксуецца значная колькасць пажараў і ўзгаранняў у прыродных экасістэмах і ў быце. Па стане на 25 лютага 2024 года ў Беларусі здарылася 870 пажараў. Таму важна яшчэ раз абмеркаваць тэму, звязаную з пажарнай бяспекай.
Навучэнцы агучылі навінныя зводкі аб пажарах, паўтарылі, што рабіць у выпадку ўзнікнення ўзгаранняў і як не дапусціць такіх небяспечных сітуацый.