"Аднавім лясы разам!"

19.04.2024
Вучні Пятрэвіцкая сярэдняй школы прынялі удзел у акцыі "Аднавім лясы разам!".

Галоўная мэта дадзенай акцыі – прапаганда беражлівых адносін да лесу, як нацыянальнага багацця, прыцягненне грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у святле ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.Сіламі нашых старшакласнікаў былі пасаджаны саджанцы дуба, алешыны, вяза, елкі і хвоі агульнай плошчай больш за 2 гектары.Дзякуй Лаўцоўскаму лясгасу за прадстаўленую магчымасць дапамагчы лясам роднай Беларусі.