"Сады надзеі"

25.04.2024

20 красавіка вучні і настаўнікі Пятрэвіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у аперацыі "Сады надзеі", у час якой былі пасаджаны саджанцы вішаняк і сліў (высаджана 8 сажанцаў). Няхай квітнее наш аграгарадок, цешыць вока сваей прыгажосцю, а з цягам часу навучэнцы школы паспрабуюць смачную садавіну.