"Пачні сезон без парушэнняў "

26.04.2024
У рамках прафілактычнай акцыі "Пачні сезон без парушэнняў " адбылася сустрэча вучняў 8-10 класаў з інспектарам ДАІ Навагрудскага РАУС Бандалевічам Іванам Уладзіміравічам.

 Івана Уладзіміравіч адзначыў, што акцыя традыцыйная - ужо шмат гадоў стартуе ў апошнюю пятніцу красавіка. І гэта зразумела: з пачаткам цёплага сезона абвастраецца праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў двухколавага транспарту.
З вучнямі была праведзнеа гутарка, накіраваная на растлумачэнне правілаў бяспечнай язды на матацыклах і мапедах, па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры ваджэння для тых, каму споўнілася 14 гадоў, і тлумачэнне адказнасці ваджэння двухколавага транспатру на дарогах для тых, каму яшчэ не споўнілася 14 гадоў.
Было адзначана, што ў рамках акцыі, акрамя гутарак, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць і рэйды, у якіх выкарыстоўваюць розныя віды кантролю над дарожным рухам: галосны, негалосны, змешаны, у тым ліку з прыцягненнем мотапатруляў.
Рэйдавыя групы імкнуцца не прапусціць ніводнага «бяспраўніка», выключаць з удзелу ў дарожным руху незарэгістраваны мотатранспарт, які мае канструктыўныя змены.
Акцыя працягнеццада 4 мая. "Але гэта зусім не значыць, што ўдзельнікам дарожнага руху можна будзе не выконваць патрабаванні і правілы ПДР і забыцца пра ўзаемную ветлівасць на дарозе пасля заканчэння акцыі. Мы ж жывем у цывілізаваным грамадстве", адзначыў інспектар ДАІ