“Чарнобыль назаўсёды ў нашай памяці”

26.04.2024
Для навучэнцаў 4 класа прайшла гадзіна памяці пад назвай “Чарнобыль назаўсёды ў нашай памяці”.

Мэтай мерапрыемства стала паказаць памеры трагедыі выбуху 4-га рэактара Чарнобыльскай АС, выхоўваць  адказнасць чалавека за свае дзеянні на планеце Зямля.

Навучэнцы яшчэ раз успомнілі, якім болем трагедыя стала для ўсей нашай планеты. Яны пачулі пра подзвіг ліквідатараў трагедыі і задумаліся аб тым, што кожны з нас павінен рабіць кожны дзень, каб аберагаць планету.
Наведалі выставу ў школьным музеі "Сляды Чарнобыля", успомнілі землякоў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі пажараў і расчыстцы тэрыторый.
Зрабілі выснову, што ўсе гэтыя гады ідзе рэабілітацыя не толькі людзей, але і зямель; звыш 13% тэрыторыі Беларусі застаюцца забруджанымі.