"Твой выбар"

17.04.2024
Вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства "Твой выбар" прысвечанае сельскагаспадарчым прафесіям.

 Нашым вучням былі прадстаўлены стэнды навучальных устаноў са ўсёй краіны, дзе яны змаглі азнаёміцца са спецыяльнасцямі, даведацца аб тэрмінах навучання і ўмовах пражывання. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра сельскую гаспадарку, бліжэй азнаёміліся з такімі прафесіямі як ветэрынар, інжынер-тэхнолаг, аграном і г.д. У канцы мерапрыемства дзяцей чакаў святочны канцэрт.