“Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў”. (3 клас)

21.12.2023
З мэтай павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта ў 3 класе быў праведзены круглы стол на тэму “Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў”.

Трэці клас з’яўляецца пераломным у жыцці малодшага школьніка. Менавіта ў гэты перыяд навучання дзеці пачынаюць сапраўды свядома ставіцца да вучобы, праяўляць актыўную цікавасць да спазнання. На гэтым этапе адбываецца актыўнае засваецнне і фарміраванне разумовых аперацый, больш інтэнсіўна развіваецца вербальнае мысленне. У гэтым узросце ў дзіцяці па-ранейшаму прысутнічае вострае жаданне быць паспяховым у вучобе, добрым, любімым.
З мэтай павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта ў 3 класе быў праведзены круглы стол на тэму “Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў”.
У ім прынялі ўдзел 7 бацькоў 3 класа.
Пад час правядзення круглага стала былі разгледжаны важныя пытанні:
- фізіялагічных асаблівасцей трэцякласнікаў;
- спецыфіка развіцця ўспрымання, увагі, памяці, мыслення ў малодшых школьнікаў;
- асаблівасці міжасобасных зносін;
- самаацэнка малодшых школьнікаў;
- умовы адаптацыі да навучання;
Акрэслены шляхі прафілактыкі магчымых цяжкасцяў і іх пераадолення. Дадзены неабходныя рэкамендацыі.
На прыканцы сустрэчы бацькам было прапанавана запоўніць “Канверт водгукаў”, напісаўшы на лісце паперы свае ўражанні.
Сустрэча з бацькамі скончылася “Хвілінай падзякі”. Падчас якой былі выказаны словы ўдзячнасці бацькам за поспехі ў выхаванні дзяцей, адзначаны тыя, з іх, хто прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы занятку і дзяліўся вопытам сямейнага выхавання.
Дадзеная работа спрыяла ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва, садзейнічала арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.
Бацькі прыйшлі да высновы, што, разуменне ўнутраных механізмаў псіхічнага развіцця, веданне ўзроставых і фізіялагічных асаблівасцей дзяцей-трэцякласнікаў можа дапамагчы ім акцэнтаваць увагу на праблемах дадзенага ўзроставага этапа. Абапіраючыся на гэтыя веды, бацькі разам з настаўнікам змогуць дапамагчы дзецям справіцца з цяжкасцямі і аказаць падтрымку ў розных сітуацыях школьнага і сямейнага жыцця.