Тыдзень музея!

18.05.2024
З 15 мая па 18 мая ў школе праводзіўся тыдзень музея.

У гэты час можна было наведаць музей.Паўдзельнічаць у квэсце, наведаць майстар-класы па вырабу лялькі, пайграць у лато , даміно, разгадаць філфорд, крыжаванку.Вучні дарылі паход у музей сваім бацькам, сябрам, а таксама дарылі прадметы музею.Кожны дзень быў насычаны,асабліва спадабалася вучням пачатковых класаў. Яны з задавальненнем знаёміліся з гісторыяй сваёй малой радзімы ў час гульні - хадзілкі.А вучні старэйшых класаў пры дапамозе сканера кодаў пабывалі на школьным сайце і пазнаёміліся з інтэлект картай пра ваенныя гады і ўдзельнікаў партызанскага руху ў нашай мясцовасці. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі напамяць флаеры школьнага музея.