Інавацыйны вопыт

У 2023/2024 навучальным годзе арганізавана работа над інавацыйным праектам «Укараненне мадэлі выкарыстання драматызацыі як сродку духоўна-маральнага развіцця вучняў (на прыкладзе традыцыйнага беларускага тэатра»Батлейка").

Мэта і задачы інавацыйнага праекта

Мэта і задачы інавацыйнага праекта.

Мэта праекта: абгрунтаванне, пабудова і рэалізацыя псіхолага-педагагічнай мадэлі выкарыстання драматызацыі (на прыкладзе традыцыйнага беларускага тэатра «Батлейка») як сродку духоўна-маральнага развіцця вучняў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа, фарміраванне асобы, здольнай да эфектыўнай жыццядзейнасці, якая валодае пачуццём патрыятызму.

Задачы:

  • стварыць ва ўстанове адукацыі сацыяльна-педагагічнае асяроддзе, арыентаванае на Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народа;
  • укараніць, апрабаваць і ўдасканаліць з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі мадэль выкарыстання драматызацыі (на прыкладзе традыцыйнага беларускага тэатра «Батлейка») як сродкі духоўна-маральнага развіцця вучняў;
  • стварыць ва ўстанове адукацыі спрыяльныя ўмовы для выхавання ў навучэнцаў пачуццё любові да Айчыны, сацыяльнай адказнасці і маральнага абавязку, чалавекалюбства і міласэрнасці з выкарыстаннем рэгіянальнага кампанента, веды мясцовых святых і святынь, на аснове любові да малой радзімы;
  • распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па ўкараненні мадэлі выкарыстання драматызацыі як сродкі духоўна-маральнага развіцця навучэнцаў;
  • стварыць метадычныя і інфармацыйныя рэсурсы для рэалізацыі праграмнага зместу духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;
  • стварыць умовы для павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта;
  • фарміраваць і трансляваць інавацыйны педагагічны вопыт;
  • павысіць імідж установы адукацыі ў соцыуме.

Навізна інавацыйнага праекта заключаецца:

- у апрабацыі і ўкараненні мадэлі выкарыстання драматызацыі (на прыкладзе традыцыйнага беларускага тэатра «Батлейка») як сродку духоўна-маральнага развіцця вучняў на аснове гісторыі і традыцый беларускага народа;

- у распрацоўцы і ўкараненні актыўных, інтэрактыўных, калектыўных творчых, праектных і гульнявых метадаў сацыяльна значнай дзейнасці па духоўна-маральнаму выхаванню;

- у распрацоўцы метадычных рэкамендацый і матэрыялаў па ўкараненні мадэлі і інавацыйнага педагагічнага вопыту па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў з дапамогай беларускага тэатра «Батлейка».

Пачатак працы праекта: 1 верасня 2023 года

свернуть