Паважаныя бацькі, наведвальнікі сайта!
Адным з важных этапаў у жыцці кожнага чалавека з'яўляецца школьная адукацыя. Кожны з нас стараецца, каб школа для дзіцяці стала самай яркай, светлай, запамінальнай старонкай у летапісе жыццёвай гісторыі. Праводзячы дзіця ў школу, кожны бацька упэўнены, што там пануе атмасфера клопату, прыгажосці і выгоды, якія спрыяюць стварэнню ўмоў паспяховасці развіцця і сацыялізацыі дзяцей.
Увесь педагагічны калектыў на чале з дырэктарам імкнуцца зрабіць так, каб школа для кожнага дзіцяці стала моцнай апорай і першай цвёрдай прыступкай ў дарослае жыццё. Наколькі развіццёвым, цікавым і змястоўным будзе жыццё школы, залежыць шмат у чым і ад нас дарослых.
Апякунскі савет школы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці школы, звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей. Калі Вы выказваеце жаданне (без усякага ціску з боку адміністрацыі і педагогаў школы, бацькоўскіх камітэтаў, фондаў, іншых фізічных і юрыдычных асоб) аказаць школе дабрачынную (добраахвотную) дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў, Вы можаце ў любы зручны для Вас час пералічыць любую суму на разліковы рахунак установы.