Спорт для ўсіх

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ (16+)

05.02.2021 - ГРОДЗЕНШЧЫНАРэгiёны

Прыклад настаўніка – перамогі вучняў

   Навучэнцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна вельмі любяць спорт, заўсёды ўдзельнічаць у розных спартыўных спаборніцтвах і атрымліваюць перамогі. Вялікая заслуга ў гэтым настаўніка фізічнай культуры і здароўя Леаніда Юшкевіча.

Вось і днямі навучэнцы школы Максім Агейка і Раман Духоўнік у суправаджэнні настаўніка прынялі ўдзел у спаборніцтвах па праграме зімовага шматбор’я “Абаронца Айчыны” у Навагрудку сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту. Па выніковым заліку хлопцы занялі II месца.

Леанід Юшкевіч зацікаўлівае вучняў асабістым прыкладам. На працягу многіх гадоў ён удзельнічае ў традыцыйным раённым спартыўным свяце “Навагрудская лыжня”. Праходзіць яно на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплекса “Сялец” і штогод збірае шмат спартсменаў-аматараў розных узростаў і прафесій. Актыўны ўдзел у стартах прымаюць і работнікі сістэмы адукацыі. Сёлета ў гэтым спаборніцтве наш настаўнік заняў I месца ў асабовым заліку.

Юля СЫЦЭВІЧ,

вучаніца 11-га класа

 

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ (16+)

25.01.2021 - Фотарэпартаж Месца сустрэчы – школьны парк

 

Леанід ЮШКЕВІЧ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада

Навагрудскага раёна

 

Месца сустрэчы вучняў і настаўнікаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна ў суботні дзень – школьны парк. Усе спяшаюцца на зімовыя забавы, якія дораць добры настрой, незабыўныя ўражанні і ўмацоўваюць здароўе.

Ад лёгкага марозіка і калючага ветру хлопчыкі і дзяўчынкі ратаваліся актыўным удзелам у конкурсе на лепшую фігуру са снега. За праяўленыя кемлівасць, вясёлы нораў і спрыт усе атрымалі салодкія пачастункі. А пасля дзятву чакалі школьны каток і лыжная траса.

https://ng-press.by/2021/01/25/mestsa-sustrechy-shkolny-park/

   

  

   

   

  

   

   

   

 

https://ng-press.by/2020/12/02/peramoga-maksima-agejki/

 

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ

02.12.2020 - ГРОДЗЕНШЧЫНАРэгiёны

Перамога Максіма Агейкі

 

 У канцы лістапада ў гімназіі № 1 Навагрудка праходзіў другі этап Рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. У другі этап алімпіяднага спаборніцтва выйшаў і навучэнец 11-га класа Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна Максім Агейка.

 

Спачатку Максім паспрабаваў свае сілы ў тэарэтычным заданні і плаванні, а на другі дзень хлопцу неабходна было прайсці тэсціраванне па чатырох відах: чаўночны бег, нахіл уперад са становішча седзячы, скачкі ў даўжыню, падцягванне. Таксама ўдзельнікі алімпіяды павінны былі паказаць свае здольнасці і ўменні ў спартыўных гульнях – баскетболе, валейболе, гандболе і футболе. Наш вучань па суме балаў заняў першае месца.

    

Да ўдзелу ў алімпіядзе Максіма рыхтаваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Леанід Юшкевіч. Для гэтага педагога спорт стаў прафесіяй амаль сорак гадоў таму. На працу ў Пятрэвіцкую школу Леанід Леанідавіч прыйшоў пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. З таго часу праз яго рукі прайшлі сотні юнакоў і дзяўчат, якім ён прывіваў любоў да спорту.

Перамога Максіма Агейкі на другім этапе алімпіяды па фізкультуры – гэта няспынная праца пад кіраўніцтвам настаўніка і жаданне дасягаць вяршынь. Віншуем Максіма і яго педагога і жадаем далейшых перамог!

Іна СВОРАБ,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

 

http://novgazeta.by/news/sport/diplomom-i-stepeni-otmechen-uchashchiysya-petrevichskoy-shkoly-maksim-ageyko-na-olimpiade-po-fiziche/

https://ng-press.by/2020/09/22/drugoe-mestsa-u-shkaliyadze/

 

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ

22.09.2020 - ГРОДЗЕНШЧЫНАРэгiёны

 

Другое месца ў “Шкаліядзе”

 Пятрэвіцкія школьнікі паказалі сваю добрую спартыўную падрыхтоўку ў раённым этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў “Шкаліяда”.

Значнасць “Шкаліяды” немагчыма пераацаніць. Гэта своеасаблівы масток ад праекту “300 талентаў для Каралевы”, у якім прымаюць удзел вучні 1–4 класаў, да першых юнацкіх чэмпіянатаў краіны.

Раённы этап рэспубліканскай “Шкаліяды–2020” па лёгкай атлетыцы прайшоў на стадыёне “Камсамолец” Навагрудка. У спаборніцтвах прынялі ўдзел школьнікі 5–6-х класаў 2008 года нараджэння і маладзей.

Юныя спартсмены нашай установы адукацыі вельмі стараліся паказаць свае лепшыя “метры” і “хвіліны”, каб не толькі заняць пераможнае месца ў індывідуальным заліку, але і прынесці ачкі сваёй зборнай і паспрачацца за каманднае першынство. Намаганні нашых хлопчыкаў і дзяўчынак не прайшлі дарам – у нас другое месца ў раённым этапе рэспубліканскай “Шкаліяды–2020” па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў сельскай мясцовасці!

Леанід ЮШКЕВІЧ,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

https://ng-press.by/2020/09/14/subota-na-velasipedze/

 

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ

 14.09.2020 - Фотарэпартаж

 

Субота на веласіпедзе

 Наталля ЮШКЕВІЧ

 Сапраўднае свята зладзілі сабе актыўныя навучэнцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада, што ў Навагрудскім раёне.

У мінулую суботу школьнікі разам са сваімі бацькамі адправіліся ў невялікае падарожжа на веласіпедах. Гэты транспарт вельмі карысны для здароўя: выдатная зарадка для цела ды яшчэ і прагулка на свежым паветры. А калі круціць педалі ў кампаніі блізкіх людзей, настрой павышаецца ўдвая.

https://ng-press.by/2020/09/07/use-lyubyats-sport/

 

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ

07.09.2020 - ГРОДЗЕНШЧЫНАРэгiёны

 

Усе любяць спорт    

 Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна захапіў спорт. Тут праходзіць комплекснае спартыўна-масавае мерапрыемства “Тыдзень спорту і здароўя”.

Мэта спартыўна-масавага мерапрыемства – прапаганда здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сярод навучэнцаў, уцягванне іх у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, папулярызацыя алімпійскіх відаў спорту.

Традыцыйна ў рамках мерапрыемства, ва ўстанове праходзяць фізкультурна-спартыўнае свята “Прывітанне, школа! Мы вярнуліся!”, акцыя “Запішамся ў аб’яднанне па інтарэсах спартыўнага кірунку, спаборніцтвы паміж класамі па шашках, шахматах, настольным тэнісе, спаборніцтвы па міні-футболе і валейболе “настаўнікі – вучні”, конкурс малюнкаў “Здаровы я – здаровая краіна”. Усё гэта падтрымліваюць члены агітбрыгады “Здароўе. Сіла. Прыгажосць”. А яшчэ па даўняй традыцыі старшакласнікі ўрачыста прымуць першакласнікаў у юныя пешаходы.

На працягу тыдня спорту і здароўя ў школьнай бібліятэцы разгорнута тэматычная выставай літаратуры “Спорт! Здароўе! Прыгажосць!”, у фае школы на перапынках транслююцца сацыяльныя відэаролікі прафілактычнай тэматыкі. Актыўныя памочнікі настаўніка фізічнай культуры і здароўя працуюць над стварэннем інфармацыйна-адукацыйных памятак для навучэнцаў і бацькоў па пытаннях здаровага ладу жыцця, якія пасля будуць раздадзены адрасатам.

Пятрэвіцкія школьнікі любяць спорт і з задавальненнем удзельнічаюць у самых розных спартыўных мерапрыемствах. Вось і зараз усе без выключэння задзейнічаны ў правядзенні тыдня. А зборная школы рыхтуецца да ўдзелу ў раённым этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Шкаліада”.

Леанід ЮШКЕВІЧ,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

https://ng-press.by/category/fotarepartazh/

 

NG-PRESS.BY

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ

 26.07.2020 - Фотарэпартаж

 

Месца адпачынку – школьны стадыён

 Наталля ЮШКЕВІЧ

 Давялося сёння практычна ўвесь вечар правесці на школьным стадыёне аграгарадка Пятрэвічы, які ў летнюю пару пры добрым надвор’і амаль ніколі не пустуе.

Нават нягледзячы на спякоту знаходзяць тут сабе занятак юныя, маладыя і не вельмі аматары спорту. І пакуль не сцямнее, тут ідзе актыўная дзейнасць. Жадаеце футбольны матч – калі ласка! А яшчэ скачкі ў даўжыню, падцягванні, адцісканні… Спартыўны інвентар заўсёды можна атрымаць у дзяжурнага па стадыёне.

Шмат жадаючых і проста пакатацца на веласіпедах па школьных дарожках і пасядзець у школьным парку. А па аўторках і пятніцах увечары тут заўсёды шматлюдна – праходзяць міні-матчы па міні-футболе. Вось так Пятрэвіцкая школа выхоўвае ў дзяцей дух калектывізму, узаемавыручку і адказнасць і аб’ядноўвае дзяцей і дарослых.