Вызначыце кола чытацкіх інтарэсаў сваіх дзяцей, абдумана падыходзьце да выбару кніг.
Кнігі, якія вы чытаеце з дзецьмі, павінны адпавядаць узросту вашага дзіцяці.
Вывучайце спісы рэкамендаваных праграмных твораў дзіцячай літаратуры для хатняга чытання
Сачыце, каб дзіця чытала кнігі сістэматычна, пажадана кожны дзень. Карысць прыносіць толькі пастаяннае рознабаковае чытанне.
Старайцеся, па магчымасці, часцей гутарыць з дзецьмі аб прачытаных кнігах, арганізуйце сумеснае чытанне ўслых. Гэта прынясе неацэнную карысць і дашкольнікам, і дзецям больш старэйшага ўзросту.
Калі Вы выявіце ў свайго дзіцяці схільнасці да музыкі, малявання, калі яно майструе нешта сваімі рукамі, рэкамендуйце яму звяртацца ў бібліятэку, дзе ён знойдзе ў кнігах, часопісах адказы на ўсе свае пытанні.
Давайце Вашым дзецям чытаць кнігі па тэматыцы, якая іх цікавіць. Ім падабаюцца жывёлы, спорт ці чараўніцтва? Здзівіце іх кнігамі ці часопісамі, якія дазваляюць атрымаць найболей поўныя веды па іх інтарэсам.
Дапамажыце стварыць яму невялікую, але добра падабраную бібліятэку з твораў найлепшых дзіцячых пісьменнікаў. Гэта спрыяе развіццю любові да чытання і беражлівага стаўлення да кнігі.
Прывівайце дзецям гігіенічныя навыкі і звычкі: не дазваляйце ім чытаць лежачы, падчас ежы. Прывучайце іх пасля заканчэння чытання класці кнігу на месца.
Выхоўвайце беражлівыя адносіны да кнігі. Дзіця павінна цвёрда засвоіць правілы абыходжання з кнігай: нельга перагінаць кнігу, класці ў яе алоўкі, ручкі і іншыя прадметы - ад гэтага псуецца вокладка, адрываюцца і выпадаюць лісты.
Няхай Вашыя дзеці бачаць, як Вы чытаеце. Гэта лепшы спосаб паказаць ім, што чытанне важна і для Вас, і Вы атрымліваеце асалоду ад ім.
Прасіце старэйшых дзяцей чытаць малодшым. Старэйшыя будуць ганарыцца аказаным ім даверам і з задавальненнем дэманстраваць атрыманыя навыкі. Малодшыя захочуць чытаць гэтак жа, як іх старэйшыя браты, сёстры ці сябры.
Хадзіце разам у бібліятэку. Папрасіце бібліятэкара дапамагчы вашаму дзіцяці знайсці патрэбную кнігу. Запішыцеся ў бібліятэку самі, і тады Вы зможаце браць кнігу для сямейнага чытання дахаты.
Удзельнічайце ў школьных літаратурных конкурсах, афармленні альбомаў чытання і г.д.
Вядзіце «дзённік хатняга чытання» для фармавання граматнага чытача ва ўмовах сям'і.