Прыём вучняў у ІІ - ІХ класы

Прыём вучняў у ІІ - ІХ класы

 

Прыём (залічэнне) асобы ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі для атрымання:

пачатковай адукацыі (II-IV класы),

базавай адукацыі (V-IX класы),

сярэдняй адукацыі (X-XI класы), за выключэннем прыёму ў X клас (XI клас - на свабодныя месцы) для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання

ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322;

Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;

На падставе:

заявы законнага прадстаўніка непаўналетняга пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які пацвярджае асобу;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

даведкі аб навучанні, якая пацвярджае частковае засваенне адукацыйнай праграмы (пры пераходзе ў іншую ўстанову):

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II-IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI-IX класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў XI клас;

асабістай карткі навучэнца (пры прыёме ў V клас)

пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў X клас)

заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).

Прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту чатырнаццаці гадоў, ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў.

Згодна з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса аб адукацыі, прыём (залічэнне) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якія ўстанаўліваюцца рашэннем заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам у адпаведнасці з патрабаваннямі.

Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі.

У прыёме (залічэнні) дзіцяці, якое пражывае ў мікрараёне ўстановы адукацыі, можа быць адмоўлена толькі з прычыны адсутнасці ў ёй вольнага месца. У такім выпадку законны прадстаўнік непаўналетняга звяртаецца ў іншую ўстанову адукацыі або ва ўпраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама.

Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца дзеці незалежна ад месца іх жыхарства.

У летні перыяд заявы падаюцца з 12 чэрвеня па 28 жніўня.

Залічэнне не пазней за 31 жніўня года прыёму (залічэння)