Эстэтычнае выхаванне

Эстэтычнае выхаванне - гэта перш за ўсё фарміраванне творчай, актыўнай асобы, здольнай ўспрымаць і ацэньваць прыгожае ў прыродзе, працы, грамадскіх адносінах з пазіцый эстэтычнага ідэалу, а таксама адчуваць патрэбу у эстэтычнай дзейнасці. Вельмі важна ў эстэтычным выхаванні дамагчыся ўсведамлення навучэнцамі таго факту, што прыгожае ў рэчаіснасці – гэта крыніца прыгожага ў мастацтве, а эстэтычнае стаўленне да свету – гэта імкненне да творчасці па законах прыгажосці. Правільна арганізаванае эстэтычнае выхаванне дае шырокія магчымасці для самарэалізацыі навучэнца, для рознабаковага і свабоднага развіцця асобы.

"Навагодняя феерыя"

12.12.2023

У ДУА "Пятрэвіцкая сярэдняя школа " праходзіць конкурс сумеснага майстэрства бацькоў і дзяцей "Навагодняя феерыя". У выставачнай зоне красуюцца розныя навагоднія героі, арыгінальныя елачкі і традыцыйныя калядныя вянкі. Вучні разам з сваімі бацькамі адказна аднесліся да конкурса і пастараліся на славу. У рэкрэацыі І паверха вітае казачная атмасфера. Удзельнікам і пераможцам будуць уручаны прызы і граматы.

свернуть

У чаканні свята!!!

06.12.2023

Новы год- самае чароўнае, самае прыбранае свята. Дзеці заўжды з нецярпеннем яго чакаюць, рыхтуюцца да яго, бо вераць у казку, чараўніцтва.
Каб ствараць атмасферу свята, мы дасканальна і мэтанакіравана рыхтуемся да яго: упрыгожваем школу, вокны, дзеці разам з бацькамі робяць навагоднія кампазіцыі, адкрываем выставы ёлачных цацак, паштовак... Бо ведаем, што па заснежанай дарозе Дзед Мароз ужо аб’язджае па сваіх уладаннях і радуецца таму, як яго чакаюць дзеці. А затым...
будзе сам радаваць дзяцей....

 

свернуть