Экалагічнае выхаванне

Экалагічнае выхаванне-складовая частка маральнага выхавання. Таму пад экалагічным выхаваннем разумеем адзінства экалагічнай свядомасці і паводзін, гарманічнага з прыродай. На фарміраванне экалагічнай свядомасці аказвае ўплыў экалагічныя веды і перакананні ў сувязі, з чым экалагічныя прадстаўлення фарміруюцца ў моладзі ў розных формах. Экалагічная праца ў школе выконвае асветніцкую задачу, якая дапамагае дзіцяці ўсвядоміць прыроду як асяроддзе свайго пражывання, як эстэтычны феномен.

Фестываль "Саракі"

22.03.2024
22 сакавіка прайшоў традыцыйны раённы фестываль "Саракі", прысвечаны святу прылёту птушак.
развернуть

Гэта свята вясны і адраджэння прыроды. Яно праводзіцца з мэтай экалагічнага выхавання школьнікаў, папулярызацыі птушак і іх аховы. 14 каманд сустрэліся ў ЦТДіМ "Дар", каб прэзентаваць птушак, якія жывуць у Беларусі, і паспаборнічаць за перамогу. Усе каманды добра падрыхтаваліся і стараліся ў тэатралізаванай форме паведаміць гледачам як мага больш цікавага пра пэўную птушку, выкарыстоўваючы песні, танцы, вершы, легенды, загадкі, прымаўкі. Шмат выступленняў было прысвечана шэрай вароне, якая выбрана птушкай 2024 года. Каманда Пятрэвіцкай сярэдняй школы таксама прыняла ўдзел у фестывале і паказала вельмі дастойнае выступленне. А хто стане пераможцам будзе вядома пасля падвядзення вынікаў. Лепшая каманда будзе прадстаўляць Навагрудскі раён на абласным этапе фальклорна-экалагічнага свята "Саракі".

свернуть

"Пластык у справу"

10.02.2024

"Пластык у справу" дае магчымасць свядома падысці да пытання паасобнага збору смецця і зрабіць першы крок у гэтым кірунку.

 Экалагічнае выхаванне, фарміраванне культуры беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў ўкаранення практыкі сучаснага спосабу збору адходаў, якія падлягаюць другаснай перапрацоўцы, а таксама збор і перадача на перапрацоўку другаснай сыравіны.

І так, у Пятрэвіцкай СШ вуліца Карысных спраў проста была "завалена", "забітая" пластыкам, які прынеслі вучні і настаўнікі. Затым тут запусцілі сапраўднае вытворчае прадпрыемства, галоўнай мэтай якога стала здрабненне пластыку, каб ён стаў меншым у памерах і займаў менш месца.

 

свернуть

Аперацыя "Кармушка"

11.12.2023
Аперацыя "Кармушка" стала амаль самым трэндам мерапрыемствам першай дэкады снежня 2023 года. Цяпер да яе далучыліся вучні 3,5,11 класаў, якія прынеслі зробленыя ўсёй сям’ёй сталоўкі для зімуючых птушак.
развернуть

Дапаможам пярнатаму сябру!!!

06.12.2023

Мы повесили кормушки,
В них насыпать зерно.
Для голодных птиц зимою
Очень вкусное оно.
Прилетайте к нам синицы,
Голубь, клест и воробей!
И, конечно, ждём мы в гости
Красногрудых снегирей.
=учащиеся младших классов=

свернуть
2024
март
27 марта, среда

"Час Зямлі"

подробнее...