Проект «Утраченные православные тропинки. Возврат из забвения: храм в честь святых апостолов Петра и Павла в д. Большая Изва Новогрудского района»

15 декабря в Гродненском областном институте развития образования состоялась торжественная церемония вручения премии имени Героя Беларуси Митрополита Филарета (Вахромеева), первого Патриаршего Экзарха всея Беларуси.

В 2023 году премия имени Героя Беларуси Митрополита Филарета, первого Патриаршего Экзарха всея Беларуси, вручена:

в номинации «Лучшая инновационная разработка года»:

2 место - Проект «Утраченные православные тропинки.  Возврат из забвения: храм в честь святых апостолов Петра и Павла в д. Большая Изва Новогрудского района»

Юшкевич Наталия Анатольевна, библиотекарь Петревичской средней школы; Гиринович Татьяна Владимировна, учитель истории и обществоведения Петревичской средней школы; иерей Илия Герасимук, настоятель строящегося храма в честь святой Ксении Петербургской г. Новогрудка

23 ноября 2023 года на церемонии открытия IX Белорусских Рождественских чтений «Православие и отечественная культура: потери и приобретения минувшего, образ будущего» состоялось награждение победителей IХ Республиканского конкурса «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания».

Ежегодный республиканский конкурс «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания» был учрежден Белорусской Православной Церковью для совершенствования деятельности церковных и светских библиотек, активизации работы по воспитанию патриотизма и гражданственности детей и молодежи на основе православных традиций. Соорганизаторами конкурса выступают Министерство культуры Республики Беларусь, Министерство образования Республики Беларусь, Уполномоченный по делам религий и национальностей и Национальная библиотека Беларуси.

Грамоты Патриаршего Экзарха были вручены

первое место в номинации «История Православия родного края» – библиотека ГУО «Петревичская средняя школа» Гродненской области

http://church.by/news/sostojalos-nagrazhdenie-pobeditelej-ih-respublikanskogo-konkursa-biblioteka-centr-duhovnogo-prosveshenija-i-vospitanija

 

Интерактивная карта «Святая радость Беларуси»: «Православная Новогрудчина»

«Утраченные православные тропинки. Возврат из забвения: храм в честь святых апостолов Петра и Павла в д. Большая Изва Новогрудского района»

Идея проекта «Утраченные православные тропинки. Возврат из забвения: храм в честь святых апостолов Петра и Павла в д. Большая Изва Новогрудского района» направлена на изучение истории родного края, популяризацию имеющихся православных краеведческих материалов, развитие навыков исследовательской работы и формирование у учащихся нравственных ценностей и жизненных приоритетов.

Проект опубликован на портале NG-PRESS.BY (образовательное пространство Беларуси в едином сетевом издании)

https://ng-press.by/2023/05/13/proekt-utrachennye-pravoslavnye-tropinki-vozvrat-iz-zabveniya-hram-v-chest-svyatyh-apostolov-petra-i-pavla-v-d-bolshaya-izva-novogrudskogo-rajona/

 

 

свернуть

Интерактивная карта «Святая радость Беларуси»: «Православная Новогрудчина»

Члены актива библиотеки Петревичской средней школы посредством использования медиаконтента, информационных технологий разработали интерактивную карту православной Новогрудчины с целью проведения эффективной работы с читателями по изучению истории православных святынь Новогрудчины, в том числе и «утраченного наследия»: храма в честь святых апостолов Петра и Павла в д. Большая Изва Петревичского сельского Совета Новогрудского района

https://interacty.me/projects/ba9af4678189c647

свернуть

Страчаная спадчына. Храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва

Аўтар: Духоўнік Марыя, вучаніца Пятрэвіцкай сярэдняй школы. Кіраўнік работы: Гірыновіч Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі Пятрэвіцкай сярэдняй  школы                                                                                                                                         

Уводзіны

Час, у якім мы зараз жывем ляціць імгненна. І з кожным днём мы ствараем штосьці такое, што мяняе жыццё людзей нанова. Новыя тэхналогіі даюць нам магчымасць без асаблівага напружання атрымаць усё, што толькі будзе задумана. Але ж гэта ўсё тэхніка, якая бяздушна выконвае каманды дадзеныя чалавекам. І мы нават не задумваемся над тым, што ўсё болей аддаляемся ад той чалавечай цеплыні, якая ў спалучэнні з матэрыяламі дараванымі нам прыродай, можа стварыць моцны абярэг для жыцця, стаць часткай беларускай нацыянальнай самабытнай культуры.

 “Культура – неаддзельная частка памяці, звяно, якое яднае мінулае, сённяшняе і будучае,” - сцвярджаў выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Калі гэта звяно знікае, тады распадаецца ланцуг жыцця і гінуць чалавек, народ, дзяржава. У беларускай культурнай спадчыне адным з галоўных носьбітаў этнічнай традыцыі, бясспрэчна, з’яўляецца драўлянае дойлідства, роўнага якому па мастацкіх якасцях знайсці цяжка. Драўляныя дзівы – гэта тое, калі звычайная мужыцкая сякера можа паспрачацца з разцом Фідзія [3, с.4].

Каштоўнасць спадчыны традыцыйнага драўлянага дойлідства Беларусі – у яго гістарычнай і мастацкай сапраўднасці.

Тэма даследчай работы “Страчаная спадчына. Храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва”.

Прадметам даследчай дзейнасці з’яўляюцца сакральныя помнікі, больш дакладна, цэрквы і храмы, якія маюць агульныя характарыстыкі забудовы, аб’яднаныя ў адзіную традыцыйную сістэму драўлянага дойлідства Беларусі.

Аб’ектам выступае храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла,  які знаходзіўся ў вёсцы Вялікая Ізва, а на дадзены момант лічыцца страчанай спадчынай Пятрэвіцкага сельскага савета.

Мэтай даследавання з’яўляецца вывучэнне народных традыцый беларускага дойлідства на прыкладзе гісторыі храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла, а таксама захаванне гістарычнай памяці праз розныя аб’екты , некалі створаныя чалавечымі рукамі, а зараз - страчаныя. Але ж пакуль будзем  памятаць – будзем жыць, і магчыма, некалі хтосьці паспрабуе адрадзіць беларускія традыцыі народнага драўлянага дойлідства і стварыць штосьці падобнае.

Задачы даследавання:

удакладніць тыпалогію драўлянага хрысціянскага храмабудаўніцтва Беларусі на прыкладзе храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва Пятрэвіцкага сельскага савета;

акрэсліць склад царкоўных служыцеляў падчас дзейнасці храма ў в. Вялікая Ізва на аснове гістарычных дакументаў;

аднавіць найбольш значныя падзеі, звязаныя з гісторыяй існавання Ізвянскай царквы з успамінаў карэнных жыхароў і былых яе прыхаджан.

Актуальнасць тэмы даследавання заключаецца ў тым, што у Год гістарычнай памяці асабліва важна знайсці прабелы ў гісторыі, у дадзеным выпадку малой радзімы, і запоўніць страчанае.

Вучні старэйшых класаў вельмі зацікавіліся вывучэннем гісторыі аб’ектаў, якія калісьці існавалі на тэрыторыі Пятрэвіцкага сельскага савета: храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва, цаглянага завода ў вёсцы Налібакі і інш. За дапамогай мы звярнулія да іерэя храма святой Ксеніі Пецярбуржскай г. Навагрудка Іліі Герасімука і школьнага бібліятэкара аб прадстаўленні неабходнай літаратуры па тэме даследавання. Наталія Анатольеўна прапанавала шэраг неабходных крыніц, дзе ўдзельнікі праекта пазнаёміліся з агульным выглядам і тэхналогіяй беларускага храмабудаўніцтва данага перыяду. Ілія Герасімук прадаставіў неабходную дакументацыю па храмах Навагрудскай епархіі, і асабіста па храму святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва Пятрэвіцкага  сельскага савета.

Матэрыялы даследчай работы папоўняць фонды школьнага музея, а таксама іх можна будзе выкарыстоўваць пры правядзенні розных выхаваўчых мерапрыемстваў на тэму патрыятычнага выхавання і ўрокаў па тэме “Наш край”. Матэрыялы праекта будуць размешчаны на школьным сайце. Даследчая дзейнасць па дадзеным аб’екце будзе працягвацца, таму што адсутнічаюць больш дакладныя звесткі пра знешні і ўнутраны выгляд самой царквы, а таксама фотадакументы. Плануецца, стварыць макет храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла і размясціць яго у школьным музеі.

 

 

Асаблівасці беларускага нацыянальнага дойлідства

Традыцыйнае драўлянае дойлідства на працягу стагоддзяў фарміравалася на спалучэнні многіх еўрапейскіх этнасаў, у тым ліку і беларускага. Нашы продкі нараджаліся і жылі ў трывалым, сакральным кантакце з дрэвам. Немаўлятак клалі ў драўляныя начоўкі, з дрэва рабілі лавы, посуд, прасніцы і ткацкія станкі, у апошні шлях нябожчыка адпраўлялі ў драўлянай дамавіне. З дрэва будавалі для сябе хату, а за тым і Дом Божы – храм, якім асвячалі ўсё паселішча. І ў храме чалавек маліўся зноў жа на дрэва: на дошках малявалі абразы, з дрэва рабілі іканастасы, шаты, скульптуры. Наяўнасць багатых лясных рэсурсаў і драўніны як таннага і лёгкага ў апрацоўцы будаўнічага матэрыялу абумовіла вялікую удзельную вагу драўлянага дойлідства ў гісторыі архітэктуры Беларусі і на Навагрудчыне [3, с.28.] (дадатак 2).

Для драўлянага дойлідства Беларусі характэрны агульнаславянскі спосаб рубкі гарызантальнымі вянкамі. Гэты спосаб мае перавагу у тым, што пры ўсушцы драўніны сцены асядаюць і становяцца больш шчыльнымі, што вельмі істотна ў суровым і вільготным клімаце. У драўляным дойлідстве ўжывалася дрэва цясанае ці брусаванае, якое акантавана на дзве альбо чатыры грані. Вянкі рубіліся ў чысты, ці “нямецкі” вугал, без выпускаў, што візуальна набліжала драўляныя храмы да мураваных храмаў. Для будаўніцтва цэркваў выкарыстоўвалі найбольш якасную драўніну: дуб, лістоўніцу, з больш танных парод – хвою, абавязкова смалістую і вытрыманую пры нарыхтоўцы не менш як год [3, с.38].

Будаўніцтва большасці храмаў вялося без чарцяжа, па дамове з заказчыкам. Традыцыйная сістэма прапарцыянавання, прыёмы і спосабы вызначэння памераў храмаў і іх частак – асноўны творчы метад народных дойлідаў, выпрацаваны стагоддзямі. Храмавыя зрубы традыцыйна ставілі “у чатыры вуглы”, з планам, блізкім да квадрата. Планы і вышыня будынкаў суадносіліся з памерамі нарыхтаванай драўніны. Суадносіны даўжыні бакоў квадратнага зруба вызначаліся пэўнай стабільнасцю і якасцю драўніны. Даўжыня бруса вар’іравалася ад 3 да 8 метраў. Стабільнасць суадносін  назіраецца таксама паміж памерамі асноўнага і алтарнага зрубаў, вышынёй іх пакрыцця [3, с.38].

З гісторыі заснавання…

Драўляны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва быў пабудавана на мураваным падмурку (дадатак 3) Міхаілам Сабалеўскім у 1737 годзе (у некаторых крыніцах пазначаны 1757 год). Будынак храма складаўся з роўнавышыннага квадратнага зруба 9.70 х 9.70 метраў з пяціграннай алтарнай апсідай, якая была размешчана на ўсход (дадатак 1). Сцены храма былі з абцясанага на 4 грані дрэва, пакладзенага ў гарызантальныя вянкі з чыстым або “нямецкім вуглом”.

Са слоў Духоўніка Мікалая Сямёнавіча, жыхара вёскі Малая Ізва.

- Царква была пабудавана без ніводнага цвіка. Дах быў пакрыты  драўлянай дранкай (гонтам). Зверху знаходзіўся драўляны барабан з цыбулепадобным драўляным купалам на якім, мяркуецца, узвышаўся крыж, што стаіць зараз непадалёку ад месца, дзе размяшчаўся храм (дадатак 4).

Пры ўваходзе ў храм, ля падмурку размяшчаліся тры прыступкі. Уваходныя дзверы былі ашаляваны і мелі дзве створкі, якія падчас службы і розных царкоўных свят расчыняліся. Над уваходам знаходзілася акно на восем невялікіх шыб. У галоўным памяшканні храма знаходзілася яшчэ па два акна з кожнага боку і па аднаму акну на бакавой старане ў апсідзе.

Бабінец знаходзіўся ў заходнім  прытворы храма і быў аддзелены ад галоўнага памяшкання невялікай сцяной.

Галоўны пакой храма ад апсіды аддзялялі царскія вароты, якія таксама былі выкананы з дрэва і багата ўпрыгожаны іконамі. Па два бокі ад царскіх варот размяшчаліся невялікія арганы, якія вельмі прыгожа і велічна гучалі падчас царкоўнай службы.

У 1843-1844 гг. былі праведзены рамонтныя работы храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вялікая Ізва за сродкі мясцовых памешчыкаў і прыхаджан [7, с. 471].

У храме, а больш дакладна, у яе апсіднай частцы знаходзіўся склеп невялікіх памераў 4.70 х 4.20м (дадатак 5). Па словах Духоўніка Мікалая Сямёнавіча, у гэтым склепе знаходзілася некалькі трун (4-5) з целамі памерлых свяшчэннікаў, якія служылі ў гэтай царкве, і былі такім вобразам ушанаваны.

Храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла першапачаткова дзейнічаў як самастойны праваслаўны храм у складзе Лідскага дэканата. У 1837 годзе, напярэдадні ўз’яднання беларускіх уніятаў з праваслаўем, Ізвянскі храм быў аднесены да Навагрудскага благачыння як адна з 50 прыходскіх цэркваў [7, с. 9 ].

У другой палове 1860-х гадоў Ізвянская царква, быўшая раней прыходскай, атрымала статус  прыпісной царквы [7, с. 13] .

Служыцелі храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла

У штатах 1842 года ў Навагрудскім уездзе храм у Ізве адносіўся да 7-га класа. А ў царкоўных прыходах 7-га класа было па 1 свяшчэнніку і 1 дз’ячку [7, с.13 ].

8 снежня 1875 года быў зацверджаны новы штатны расклад для прычтаў Літоўскай, Мінскай і Полацкай епархій. Па штату ў Ізвянскім храме меўся настаяцель і псаломшчык  (дз’якан) [7, с. 15].

Свяшчэннік - свяшчэннаслужыцель другой ступені свяшчэнства, які мае права здзяйсняць богаслужэнніі ўсе таенствы, у чым яму дапамагае дз’якан, які знаходзіцца на першай ступені свяшчэнства. Менавіта яны разам з царкоўнаслужыцелямі складаюць прычт таго ці іншага храма, які з’яўляўся цэнтрам прыходу) [7, с.22] .

Хто быў іерэем да 1820 года ў Ізвянскім храме невядома , а вось з 27 снежня 1820 года - Будзіловіч Мікалай Андрэевіч, 1781 года нараджэння, быў рукапакладзены ў іерэя епіскапам Уладзімірскім Львом (Яварскім) назіральнікам да Ізвянскай Петра – Паўлаўскай царквы [7, с. 56].

Затым - Будзіловіч Зянон Мікалаевіч. Сын свяшчэнніка. 1823 года нараджэння. 15 лістапада 1848 года епіскапам Мінскім і Бабруйскім Міхаілам быў рукапакладзены ў іерэя да Ізвянскай Петра-Паўлаўскай царквы Навагрудскага ўезда. 16 кастрычніка 1855 года па прашэнню быў пераведзены ў Стваратвенскую Троіцкую царкву [7, с. 55].

У снежні 1854 года быў пераведзены да Ізвянскай Петра – Паўлаўскай царквы Гамаліцкі Адам Іаанавіч у якасці іерэя, служыў да 1859 года [7, с. 78].

З 1859 г. – да закрыцця прыхода ў 1860 гг. – служыў іерэем Манькоўскі/Мянькоўскі Ціт Іаанавіч [7, с. 145].

З 1836 года па 15 красавіка 1860 года (да закрыцця Ізвянскага прыходу) дз’ячком у Петра-Паўлаўскай царкве служыў Слаута Фадзей Рафаілавіч. Сын свяшчэнніка,1809 года нараджэння [7, с. 346].

Служылі пры Ізвянскай царкве і старасты. Згодна інструкцыі 1808 года стараста прызнаваўся павераным прыхаджан царквы, выбіраўся імі з ліку самых надзейных людзей “для захоўвання і выкарыстання царкоўных грошай і ўвогуле для захоўвання ўсякай царкоўнай маёмасці”. Стараста абіраўся на тры  гады, пасля займаў пасаду другі чалавек. Магло быць і так, што са згоды прыхаджан  пасаду старасты мог займаць чалавек двойчы.

Стараста павінен быў ва ўстаноўлены час пры царкоўнай службе збіраць дабрачынныя ахвяраванні, прадаваць свечкі, прымаць добраахвотныя дараванні (іконы, воск, ладан, муку для просфары і іншыя рэчы); сачыў за захаванасцю царкоўнай казны, за чысцінёй у царкве; клапаціўся пра цэласнасць царкоўнай маёмасці, вёў перапіс атрыманых для царквы рэчаў [7, с. 375].

Старастам храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла А’Рурка ў в.Вялікая Ізва ў лістападзе 1841 года быў абраны селянін графа - Міклашэвіч Вікенцій Рыгоравіч. У 1844 годзе было адзначана, што сваю справу выконвае старанна. Быў вызвалены ад грамадскіх і гасподскіх работ.

5 лютага 1842 года ўказам Літоўскай Духоўнай кансісторыі старастам быў зацверджаны Цішук Віктар Рыгоравіч, 1801 года нараджэння, селянін графа А’Рурка. У 1843 годзе было заўважана, штопасады не выконвае, таму што не быў вызвалены ад грамадскіх работ [7, с. 450].

 29 красавіка 1846 года быў назначаны старастам  селянін вёскі Пятровічы памешчыка Керсноўскага – Гірыновіч Франц Іванавіч, 1790 года нараджэння. Было адзначана ў 1846 г., 1850 г., што  работу сваю выконвае не вельмі спраўна, таму што ад грамадскіх і гасподскіх работ не быў вызвалены [7, с. 393].

З успамінаў прыхаджан…

Як вядома, храмы хоць і будуюцца на стагоддзі, але стаяць непарушна ўсё ж не заўсёды доўга. Але месцы, на якіх яны калісьці стаялі, часта маюць сакральнае значэнне. З імі звязана і гістарычная памяць, і духоўныя перажыванні, і нават забабонны страх. Жыхары нашай мясцовасці з трапятаннем  успамінаюць часы існавання царквы.

З успамінаў прыхаджанкі храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вялікая Ізва, Запольскай Філіны Канстанцінаўны : “Каля царквы было два дамы, у якіх жылі браты Журко. Мая бабуля - Журко Кацярына Людвікаўна сябравала з бацюшкам, які прыязджаў на службу з горада Навагрудка і заставаўся начаваць у гэтай сям'і ў непагадзь. Журко Кацярына Людвікаўна (1890 года нараджэння) наведвала ўсе набажэнствы. Яна лічыла, што маленькая царква ў роднай вёсцы - гэта яе месца сустрэчы з Богам, гэта месца сховішча ад усіх бед, нягод і напасцей. Тут яна здабывала зарад і запас душэўных і духоўных сіл, каб далей несці свой крыж. Тут Кацярына Людвікаўна знаходзіла суцяшэнне і шукала выратавання і ў гады ВАв. Кацярына Людвікаўна выхоўвала сваю сям'ю ў духу праваслаўя і перадала сваю любоў да Бога і да царквы дзецям і ўнукам”

Разам з бабуляй наведвала царкву і Запольская Філіна Канстанцінаўна. Самай запамінальнай падзеяй у яе жыцці стаў фэст, які праводзіўся царквой у гонар Дня святых Пятра і Паўла ў пасляваенныя гады.

Звычайна фэст праходзіў у першую нядзелю пасля 12 ліпеня. Прыхаджане з бліжэйшых вёсак дабіраліся на свята пешшу і на конях. Многія заставаліся начаваць у сваякоў. Пасля набажэнства праходзілі гулянні. Працавалі выязныя крамы. Гэта было свята года.

З успамінаў Духоўніка Мікалая Сямёнавіча: “На петрапаўлаўскі фэст заўсёды  збіралася мноства народа, які быў разадзеты па-святочнаму. Усе сустракалі ўладыку з хлебам-соллю, разам са свяшчэннікамі. Пасля малебну ў царкве ён выходзіў да народа. Сваім кароткім і выразным словам уладыка рабіў на народ вельмі моцнае ўражанне і выказваў яму сваю радасць, калі бачыў у храме поўны парадак і чуў ад пастыра спрыяльны водгук аб добрым хрысціянскім жыцці прыхаджан. Пасля павучання ўсе падыходзілі да ўладара пад блаславенне. Падчас фэсту на вуліцы заўседы арганізоўваліся гулянні. Людзі збіраліся  невялікімі групамі на застоллях, якія ладзіліся ля царквы,  прыносілі свае пачастункі. Вельмі смачна было каштаваць розныя булачкі і пірагі, а таксама я вельмі любіў пеўнічкаў з цукру”.

“Яшчэ, - узгадвае Мікалай Сямёнавіч, - у нашай царкве святых Пятра і Паўла, быў невялікі драўляны крыж, які меў вельмі вялікае сакральнае значэнне. Калі ў вёсцы быў нябожчык, бралі гэты крыж і неслі яго перад крыжом нябожчыка, а калі чалавека ўжо пахаваюць, тады ізноў яго прыносілі назад ў царкву. На крыжы пасля пахавання завязвалі каляровую стужку. І вось такі крыж, а на ім было можа ўжо каля тысячы завязаных стужак, стаяў у царкве на сваім  пачэсным  месцы”.

З успамінаў жыхароў вёскі Пятрэвічы, мы даведаліся і пра непрыемныя моманты, якія былі звязаны з дрэннымі учынкамі людзей на тэрыторыі храма. Гэта была моладзь, якая  выхоўвалася, у савецкі час, але іх дзеянні нельга нават назваць чалавечымі. Аб гэтым не хочацца пісаць у рабоце, але неабходна памятаць, што мы  заўсёды будзем у адказе за тое, што робім. 

Заключэнне

Даследаванне гісторыі храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вялікая Ізва Пятрэвіцкага сельскага cавета – гэта па – першае, ўнікальная магчымасць для мясцовых жыхароў даведацца пра важны гістарычны аб’ект, які калісьці радаваў іх сваякоў, ствараў атмасферу дабрабыту, спакою, абароны. Па – другое, гэта выдатны выпадак уявіць, як выглядалі драўляныя храмы на тэрыторыі Беларусі ў далёкія часы. Храмы такога тыпу будаваліся калісьці паўсюдна, але вось дайшлі да нашых дзён толькі адзінкі.  Мы ўпэўніліся, што храм ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла быў пабудавана майстрамі з улікам усіх адметнасцей драўлянага дойлідства Беларусі.

Гісторыя храма багата на розныя падзеі, але галоўнае, што людзі сюды прыязджалі нават з далёкіх навакольных вёсак: Крываногава, Налібакі, Крамушаўка і інш., памаліцца за сябе і сваіх родных, сустрэцца , падзяліцца навінамі, папрасіць парады і дапамогі. І яны атрымоўвалі тую дапамогу, таму, што шчырасць, чалавечнасць – якасці, якія заўсёды павінны  пераважаць у нашым чалавечым грамадстве. І няхай , мы зараз жывем у імкліва - бурлівым часе, нам  трэба памятаць і захоўваць, берагчы тое, што пакінулі нам  нашы продкі – добрае, шчаслівае і мірнае жыццё.

У 1960 годзе прынялі рашэнне закрыць храм у сувязі з аварыйным станам (дадатак 6). Ён перастаў дзейнічаць. Гэта вельмі засмуціла прыхаджан. Старшыня cельсавета прапанаваў разабраць царкву, але ніхто не пагадзіўся. Так яна прастаяла яшчэ шмат гадоў і сама, можна сказаць, пайшла з зямлі. Да 2010 года прыбралі яе рэшткі.

Храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва перажыў вайну і быў разбураны ў мірны час.

Спіс літаратуры і крыніц

  1. Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / Беларус. Энцыкл.; рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1993.– 620 с.: іл.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: Т.9. Гродзенская вобласць: Кн.3 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў бел. культ. мовы і літ-ры; Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”. – Мінск:Бел Энц. імя П. Броўкі, 2017. – 792 с.: іл.
  3. Габрусь, Т.В. Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі / Т. В. Габрусь. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 318 с.:іл.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд.кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БелЭС, 1986. – 317 с., іл.
  5. Страчаная спадчына / уклад.: Т.В. Габрусь. – Мн.: Беларусь, 2003. – 351 с.: іл.
  6. Локотко, А. И. Историко – культурные ландшафты Беларуси / А. И. Локотко. – Минск: Белорусская Наука, 2006. – 470 с.: ил.
  7. Стренковский, С. П. Священно- и церковнослужители православных приходов Новогрудского уезда в XIX – начале XX века / С. П. Стренковский. – Минск: МГИРО, 2020. – 532 с. - (Священно- и церковнослужители православных приходов Новогрудского уезда в XIX – начале XX века).
  8. Чантурия, В. А. Памятники и памятные места Беларуси / В.А. Чантурия, Ю. В. Чантурия. – Смоленск: Русич, 2007. – 416 с.: ил.
  9. Сводный перечень метрических книг по Новогрудскому уезду: [Электронный ресурс]: код доступа: https://www.radzima.net/ru/uezd/novogrudskiy.html. – Дата: 12.01.2022.

Благочинные приходы: Новогрудская епархия: информация о православных приходах, действующих сегодня на территории Новогрудского района: [Электронный ресурс]: код доступа:  http://www.eparhia.by/eparkhija/prikhody.html. – Дата доступа: 12.01.2022                

свернуть

Прикладные материалы и творческие разработки о деятельности библиотеки ГУО «Петревичская средняя школа»

Библиотеке сегодня необходим другой формат общения с читателем – более живой процесс общения. Именно интерактивные, презентационные, мультимедийные, мобильные формы проведения мероприятий позволят активизировать читательскую и творческую заинтересованность читателей библиотеки и сделают чтение более привлекательным.

·        внедрение инновационных технологий и форм обслуживания пользователей в библиотеке

посредством транслирования опыта работы библиотекаря на портале NG-PRESS.BY (образовательное пространство Беларуси в едином сетевом издании)

Неделя

православной книги в интерактивной форме, 31.03.2023

Рубрика «В помощь школьному библиотекарю» (методичка)

Автор предлагает материалы для проведения интерактивной Недели православной книги

https://ng-press.by/2023/03/31/nedelya-pravoslavnoj-knigi-v-interaktivnoj-forme/

 

https://bbljatjekaru.mozellosite.com/ntjeraktynyja-plakaty/ntjeraktynaja-njadzelja-pravaslanaj-kng/

блог библиотекаря

 

Интерактивные плакаты для проведения Недели детской книги,

09.03.2023

Рубрика «В помощь школьному библиотекарю» (методичка)

https://ng-press.by/category/v-pomoshch-shkolnomu-bibliotekaryu/

 

 

 

 

QR-код у бібліятэцы

23.02.2023

Рубрика «В помощь школьному библиотекарю» (методичка)

….Бібліятэкар Пятрэвіцкай сярэдняй школы Н.А.Юшкевіч знайшла просты, але ж вельмі дзейсны спосаб зацікавіць дзяцей кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Уся дзейнасць інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ўстановы “хаваецца” ў QR-кодах. А вучням вельмі хочацца даведацца, што ж за тымі чорна-белымі квадратамі.

https://ng-press.by/2023/02/23/qr-kod-u-bibliyatetsy/

 

 

 

 

Складаем і разгадваем рэбусы з дапамогай сэрвісу kvestodel.ru,

07.04.2021

Рубрика «В помощь школьному библиотекарю» (методичка)

…Чытачы бібліятэкі навучыліся складаць рэбусы ў анлайн-рэжыме пры дапамозе сэрвісу kvestodel.ru (“Квестодел”) – генератара рэбусаў http://kvestodel.ru/generator-rebusov 

https://ng-press.by/2021/04/07/skladaem-i-razgadvaem-rebusy-z-dapamogaj-servisu-kvestodel-ru/

 

 

 

 

 

 

 

 

Облако слов» в помощь школьному библиотекарю,

24.03.2021

Рубрика «В помощь школьному библиотекарю» (методичка)

https://ng-press.by/2021/03/24/oblako-slov-v-pomoshh-shkolnomu-bibliotekaryu/

 

 

 

 

 

 

·        поддержка гармоничного духовного развития личности

через участие в Международном конкурсе «Красота Божьего мира» (номинация «Фотография») библиотекарь воспитывает у своих читателей  потребность и привычки прикладывать свои усилия по созданию прекрасного в жизни, развивает художественно - творческие способности, учит видеть красоту окружающего мира

Руководитель Юшкевич Наталия Анатольевна, библиотекарь

Региональный этап Международного конкурса «Красота Божьего мира», 2022

1-е место в номинации «Красота родной природы» «Новогрудская Епархия – 2022»

 

 

Районный этап Международного конкурса «Красота Божьего мира», 2022

Гран-при за серию фото «Красота родной природы» «Новогрудок – 2022»

 

 

Районный этап Международного конкурса «Красота Божьего мира», 2021

2-е место за серию фото «Бацька-Нёман» 

 

 

·        утверждение в сознании общества положительного образа семьи

и необходимости защиты священного дара жизни

посредством личного примера: образа семьи Юшкевич. Библиотекарь при поддержке иерея Илии Герасимука и вместе с читателями ищут ответы на вопросы: На какие духовные качества личности можно ориентироваться? Что можно воспитывать в человеке в результате сотрудничества библиотеки, семьи и церкви? и др.

Прежде всего, уважение к семье, понимание ее высокой ценности.

Семья Юшкевич Наталии Анатольевны

Конкурс мультимедийных продуктов «Сохраним семью!», посвященный защите семьи и традиционных семейных традиций, 2023.

2-е место в номинации «Лучший интерактивный альбом»

https://www.youtube.com/watch?v=1fhTYE09nfg

 

 

свернуть
2023
декабрьноябрьмай
15 декабря, пятница

15 декабря в Гродненском областном институте развития образования состоялась торжественная церемония вручения премии имени Героя Беларуси Митрополита Филарета (Вахромеева), первого Патриаршего Экзарха всея Беларуси.

подробнее...