Метадычная работа

Рэкамендацыі для настаўнікаў па падрыхтоўцы да ўрока ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да эфектыўнай арганізацыі ацэначнай дзейнасці:

- сфармулюйце мэты ўрока з улікам узроўню навучанасці вучняў, патрабаванняў вучэбнай праграмы, зместу вучэбнага  матэрыялу;

- вызначце крытэрыі поспеху, з якімі вы пазнаёміце вучняў;

- напішыце, на што вы будзеце звяртаць увагу ў ходзе работы вучняў, на што неабходна звяртаць увагу самім вучням;

- вызначце чаканы вынік кожнага этапу ўрока (што вучні будуць ведаць, умець і інш.);

- вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы і вучні зможаце даведацца, ці авалодалі яны матэрыялам урока;

- падумайце аб карэкціруючых дзеяннях (калі вынікі этапаў урока будуць дасягнуты не ўсімі вучнямі);

- вызначце, з дапамогай якіх сродкаў вы арганізуеце самаацэнку вучняў;

- вызначце варыянты дамашняга задання для розных вынікаў выхаднога кантроля (дамашняе заданне павінна факусіравацца на гэтых выніках);

- вызначце крытэрыі поспеху пры выкананні дамашняга задання.

свернуть

Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэса