"Квітней, мой лес"

24.05.2024

24 мая вучань 8 класа Пятрэвіцкай сярэдняй школы стаў удзельнікам абласнога этапа экалагічнага праекта "Квітней, мой лес", арганізаванага абласным экалагічным цэнтрам сумесна з Гродзенскім лясхозам, які прайшоў у г.Лідзе. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі арганізаваны экскурсіі ў дэндралагічны парк "Горні" і Лідскі замак. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Лідскім тэхналагічным каледжы. Актыўныя ўдзельнікі праекта атрымалі дыпломы і падарункі.