Дзень самакіравання!
04.10.2024Урокі вялі самі вучні, бо 5 кастрычніка ў нашай школе прайшоў Дзень самакіравання. Гэта шанц паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна: бралі расклад і планы ўрокаў у настаўнікаў; дамаўляліся, хто і што вядзе - увогуле, цэлы тыдзень навучэнцы 8 - 11 класаў рыхтаваліся да ўрокаў. І вось, доўгачаканы дзень настаўніка настаў - старшакласнікі, з усёй адказнасцю, праводзілі ўрокі, правяралі знешні выгляд навучэнцаў, сачылі за парадкам у школе. Дырэктар школы і яго намеснікі таксама перадалі свае паўнамоцтвы ў рукі актывістаў. Ва ўсіх удзельнікаў дня самакіравання была магчымасць пасядзець у крэслах сваіх настаўнікаў, прайсці ў "свае" кабінеты. Знаёмства з новымі настаўнікамі адбылося на ўрчыстай лінейцы.