"Моладзь за бяспеку"
08.10.20248 кастрычніка ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе ў рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" прайшла сустрэча вучняў 6, 10 і 11 класаў з намеснікам начальніка Навагрудскага РАНС Малухай С. А.. Сяргей Аляксандравіч яшчэ раз нагадаў пра правілы бяспечных паводзін. У рамках прафарыентацыйнай работы звярнуў увагу вучняў 10, 11 класаў на прафесіі, якія яны могуць атрымаць ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Сяргей Аляксандравіч пазнаёміў вучняў з умовамі паступлення, навучання і пражывання. Вучняў зацікавілі спецыяльнасці, якія можна атрымаць па заканчэнні дадзенай установы. Для вучняў 6 класа прадэманстравалі відэаролік пра Гомельскі ліцэй МНС, у якім на працягу пяці гадоў праходзяць навучанне асобы мужчынскага полу. Сусьрэча аказалася змястоўнай і цікавай.