"Добрыя звычкі-мае сястрычкі"

01.11.2024
1 лістапада ў рамках антынаркатычнай акцыі "Місія-жыць" для вучняў 1-5 класаў прайшла гадзіна пазнання "Добрыя звычкі-мае сястрычкі".

 У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра тое, што асноўнымі складаючымі здаровага ладу жыцця з’яўляюцца: правільнае харчаванне, фізічная актыўнасць, паўнацэнны сон і адказ ад шкодных звычак. Вучні ўпэўніліся ў тым, што калі выконваць гэтыя правілы, то заўсёды будзеш здаровым, бадзёрым, а жыццё будзе яркім і шчаслівым.