"Душэўная размова"
13.11.202413 лістапада для вучняў пачатковых класаў у Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшла "Душэўная размова" з прадстаўніком праваслаўнай Царквы айцом Ільёй.
Размова атрымалася сапраўды душэўнай. Дзеці даведаліся аб важнасці выканання Божых запаведзей, аб тым, што выконваючы іх, чалавек збліжаецца з Богам, набывае яго падтрымку і абарону. Вучні расказалі аб сваіх адносінах да працы, бацькоў і Радзімы, вызначылі, што яны могуць зрабіць для яе росквіту. Размова кранула маленькія душы і заставіла задумацца аб дастойным жыцці.