Першы баль!
24.05.2024Хутка праляцелі вясёлыя гады дашкольнага дзяцінства, і вось ужо нашы дзеці робяць крок у школьнае жыццё.
Выпускны ў дзіцячым садзе-гэта чаканае і хвалюючае мерапрыемства як для дзяцей, так і для іх бацькоў. Бо гэтае свята сімвалізуе канчатак аднаго з самых важных перыядаў у жыцці дзіцяці.
Прыбраныя дзяўчынкі і хлопчыкі, усхваляваныя мамы і таты, песні, запальныя танцы, гульні, падарункі, сюрпрызы - усё гэта было на першым у жыцці дзяцей выпускным.
Дарагія нашы выпускнікі, жадаем вам поспехаў у школе!
Памятайце, што нашы дзверы заўсёды адкрыты для вас!