Праект "Цягнік памяці"

Праект "Цягнік памяці"

14.09.2022
У перыяд з 21 чэрвеня па 3 ліпеня 2022 г. паспяхова рэалізаваны першы пілотны праект «Цягнік Памяці» (далей – праект), ініцыяваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
развернуть

Гэтая патрыятычная акцыя аб'яднала моладзь Беларусі і Расіі і стала наглядным урокам гісторыі для маладога пакалення. Улічваючы паспяховы вопыт і значны выхаваўчы патэнцыял праекта, ідэя аб яго штогадовым правядзенні адобрана прэзідэнтамі дзвюх краін. Даведачна  "Цягнік Памяці" рухаўся па маршруце: Брэст (выезд 22 чэрвеня) – Гродна – Віцебск – Смаленск – Ржэў – Вязьма – Кубінка – Масква – Санкт-Пецярбург – Вялікі Ноўгарад – Пскоў – Орша – Магілёў – Гомель – Мінск (прыбыццё 3 ліпеня да даты вызвалення горада). Удзельнікі праекта – вучні дзесятых класаў, па 100 чалавек ад Расеі і Беларусі (дэлегацыя Гродзенскай вобласці – 15 чалавек). У склад беларускай дэлегацыі ўключаны навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з ліку фіналістаў міжнародных навукова-даследчых канферэнцый, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд па прадметах гуманітарнага цыклу; рэспубліканскіх конкурсаў і праектаў ваенна-патрыятычнай і краязнаўчай накіраванасці, а таксама членаў ваенна-патрыятычных клубаў і пошукава-даследчых атрадаў; юных экскурсаводаў школьных музеяў; лідараў і актывістаў БРСМ, вучнёўскага самакіравання.
З мэтай давядзення да навучэнцаў Пятрэвіцкай школы інфармацыі аб праекце і стымулявання іх цікавасці да ўдзелу ў мерапрыемстве ў 2023 годзе была арганізавана фотавыстава "Цягнік памяці", якая размешчана ў рэкрэацыі 2-га паверха. Фотавыстава суправаджалася каментарыямі і мультымедыйнай презентацыяй.
Для выхаванцаў рознаўзроставых груп дзіцячана сада была праведзена мабільная фотовыстава, дзе кожны мог не толькі паглядзець фотаздымкі, але і патрымаць іх у руках.

свернуть
2024
март
14 марта, четверг

"Я Патрыёт сваёй краіны "

подробнее...