"Сям'я, на старт!"
19.10.2024Як зрання ў суботу атрымаць масу адрэналіну? Не ведаеце? Запрашаем вас у Пятрэвіцкую школу
Як зрання ў суботу атрымаць масу адрэналіну? Не ведаеце? Запрашаем вас у Пятрэвіцкую школу, дзе ўжо ў 10 гадзін раніцы і дарослыя, і дзеці амаль лятаюць у паветры, дзе цішыня схавалася ( а магчыма ўцякла адпачыць у школьны парк), бо выкрыкі "Ура", "Хутчэй!", "Аааа", "Малайцы!", "Так трымаць!!", "Мама", "Тата!!", "Сынок!", "Дачушка!" УЗАРВАЛІ спартыўную залу! Усмешкі, падпрыгванне ад радасці, прысяды ад няўдалых спробаў вітаюць на палу, сценах, паталку, выходзяць за межы памяшкання.
""Што нарабілася?" - спытаеце вы.
У нас спартландыя ""Сям'я, на старт!" у рамках Тыдня бацькоўскай любові!
За эмоцыямі -да нас!!!!!