"Матылёк і сонейка"

21.05.2024
21 мая вучні пачатковых класаў і выхаванцы дзіцячага сада наведалі батлеечны тэатр установы "Дабравест".

 Дзеці з цікавасцю паслухалі аповед пра народны тэатр Батлейка. Даведаліся, што мастацтва батлейкі – частка культуры беларускага народа, адна з самых дзіўных і загадкавых тэатральных з'яў мінулага, магчымасць акунуцца ў свет чагосьці незвычайнага і казачнага, ў той жа час павучальнага. Яны з задавальненнем паглядзелі п' есу "Матылёк і сонейка". Персанажы лялечнага тэатра нагадалі пра дабрыню, пра светлыя намеры чалавека. Маленькія гледачы ўпэўніліся, што без сонца не можа існаваць жыццё і свет, што ўсе пытанні вырашаюцца лягчэй, калі ісці да мэты з верай у Бога і з верай ў будучае.