"Генацыд. Без права на жыццё "
13.12.2023Вучні пазнаёміліся з вучэбным дапаможнікам, які быў выдадзены па выніках даследавання Генеральнай пракуратуры РБ. Дакументальны фільм "Генацыд. Без права на жыццё" дапамог адчуць атмасферу тых далекіх, ваенных гадоў, поўных жахаў і болю для беларускіх дзяцей. Гісторыя Дамачаўскага дзіцячага дома, канцэнтрацыйнага лагера дзяцей " Чырвоны бераг" вельмі ўразіла вучняў і заставіла задумацца пра каштоўнасць міру і свабоды. Напрыканцы ўрока вучні ушанавалі памяць аб ахвярах генацыду Мінутай маўчання.
13 снежня ў 1 класе прайшла класная гадзіна"Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Навучэнцы падчас мерапрыемства разгледзелі паняцце" генацыд " і даведаліся пра канцэнтрацыйныя лагеры, дзе масава знішчалі людзей. З падрыхтаваных матэрыялаў дзеці даведаліся аб прычынах нацысцкага генацыду і аб памятных месцах ахвяр.
Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну-памяць аб жудасных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў фашызму. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы знішчаных вёсак. Успаминаючы ахвяр гэтых жудасных падзей, мы щспаминаем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў падчас вайны. Гэты боль назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб злачынствах супраць чалавечнасці. І ім няма апраўдання! Занадта дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. Генацыд не мае тэрміну даўнасці. Наша задача-захаваць гісторыю нашай краіны і данесці горкую праўду аб тых далёкіх падзеях Вялікай Айчыннай падрастаючаму пакаленню.
Вучні 3 класа здзейснілі завочнае падарожжа па кнізе "Генацыд беларускага народа" пад дэвізам "Успомніць усё. Памятаць кожнага". Жудасныя выпрабаванні, якія ляглі на долю маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, не пакінулі іх раўнадушнымі.
У вучняў 8-11 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаныпамяці ахвяр генацыду беларускага народа "Генацыд. Без тэрміну даўнасці." Вучні выказалі свае меркаванні, чаму тэма генацыду актуальна ў наш час, нягледзячы на тое, што прайшло шмат часу, як скончылася вайна. Вучні пазнаеміліся з вучэбным дапаможнікам, выдадзеным па выніках даследавання Генпракуратуры РБ. Праглядзеўшы дакументальны фільм "Генацыд. Без тэрміну даўнасці",вучні адчулі атмасферу тых страшэнных гадоў, поўных жаху, трагедыі, болю дзяцей і дарослых. Убачаеае і пачутае прымусіла задумацца над каштоўнасцю міра і чалавечага жыцця. Кожны меў магчымасць спытаць у сябе:" А што я магу зрабіць, каб такога больш не паўтарылася?" Вучні ўшанавалі памяць ахвяр генацыду Мінутай маўчання.
У 2 класе 13 снежня прайшла адкрытая размова "Помніць, каб жыць!" У час яе вучні даведаліся пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўсвядомілі сэнс паняцця "генацыд", даведаліся пра канцэнтрацыйныя лагеры, у якіх знішчалі людзей. Яны з жудасам чыталі звесткі рубрык новага падручніка пра генацыд "Гавораць дзеці" і ўяўлялі жахі вайны.
Дарослыя і дзеці сталі ахвярамі злачынстваў фашызму. Генацыд назаўжды застанецца ў памяці народа, ён не мае тэрміну даўнасці. Неабходна помніць, каб зберагчы мір і жыць. Вучні выказалі свае меркаванні аб тым, што менавіта яны могуць зрабіць для захавання міру. Выказалі пажаданні сваёй Радзіме.