"Ура! Канікулы"

31.10.2022
Стартаваў першы дзень у аздараўленчым лагеры "Аранжавая восень". Гэта і першы дзень канікул.

 Для атрада была праведзена лінейка. Дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры. Выхавацелямі лагера былі вырашаны арганізацыйныя пытанні. Хлопцы з задавальненнем аформілі атрадны куток і выбралі камандзіра атрада. Актыўна ўдзельнічалі дзеці ў забаўляльнай праграме " Ура! Канікулы"', дзе ўдзельнікі інтэрактыўнай гульні праявілі сваю кемлівасць, знаходлівасць, розум і ўменне працаваць у камандзе. Настольны тэніс даў дзецям шанц размяцца і праверыць сябе на ўважлівасць. Ахвотна хлопцы ўзяліся за малюнкі на тэму восені. Ярка праявілі свае таленты Фралоў Д., Калеснік Е., Максіменка С. Завяршылі дзень у лагеры экранам настрою.