Адзіны дзень азелянення ў рамках акцыі "Дрэва героя"

01.11.2022

Валанцёрскі атрад "Крок наперад" сумесна з цімураўцамі піянерскай дружыны імя В. Ваўчэцкага прынялі ўдзел у адзіным дні азелянення ў рамках акцыі "Дрэва героя", прымеркаванай да Года гістарычнай памяці. Ля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны (аг.Пятрэвічы) былі высаджаны дэкаратыўныя кустарнікі фарзіцыі і гартэнзіі.