Прыпынак "Патрыятычны"

03.11.2022
Рабяты аздараўленчага лагера "Аранжавая восень"у чацвёрты дзень зрабілі прыпынак на станцыі "Патрыятычная".

 Тут іх чакаў займальны квэст "Мая малая радзіма". Дзеці паказалі добрыя веды ў галіне гісторыі, літаратуры. Вельмі ўразіла дзяцей віртуальная экскурсія "Мінулых гадоў жывая памяць"' прымеркаваная да 105-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Шмат карыснага змаглі запазычыць для сябе ад сустрэчы - размове з бацькам Іллёй. Даведаліся, чаму нельга ленавацца, брыдкасловіць. Потым прынялі ўдзел у творчай майстэрні "У падзяку героям, нам свет падарылі". Зрабілі цвічку з модуляў, злажылі аповяд, прымеркаваны году гістарычнай памяці. У канцы дня ўсе весела гулялі ў рухомыя гульні, дзяліліся ўражаннямі. Дзень прайшоў насычана і цікава.