Прыпынак "Казачны"

04.11.2022
Пяты дзень аздараўленчага лагера прайшоў на прыпынку "Казачны".

 З раніцы хлопцы ўспаміналі ТБ і правілы паводзін на дарозе і ў грамадскіх месцах. Размяўшыся на ранішняй зарадцы і падсілкаваўшысь сытным сняданкам, дзеці адправіліся ў падарожжа ў краіну казачных герояў. Яны наведалі кінатэатр "Зорка", дзе паглядзелі мультфільм"Вялікае падарожжа". Казачныя героі сваім прыкладам і адважным паводзінамі паказалі дзецям,як трэба сябраваць і паводзіць сябе ў экстрэмальных умовах. Пасля прагляду мультфільма  зрабілі калаж
з яго фрагментаў і намалявалі герояў мультфільма.
Важнай падзеяй дня стала наведванне музея яўрэйскага супраціўлення, дзе дзеці даведаліся і сваімі вачыма ўбачылі, як жыло і змагалася яўрэйскае  насельніцтва ў г. Наваградку ў гады ВА вайны. Уразілі рабят нары ў бараку на якіх туліліся гэтыя людзі, падземны лаз, гісторыю цудам выжыўшага яўрэйскага хлопчыка.
Дзень прайшоў незаўважна.